Декабрь год заканчивает, зиму начинает

Декабрь год заканчивает, зиму начинает
1 снежня
Платон і Раман. Які Платон ды Раман, такая і зіма. Колькі разоў зменіцца надвор'е на працягу дня, такой зменлівай будзе і зіма.

 

4 снежня Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы. Калі ў гэты дзень прыціснуць маразы, усе святы будуць марозныя, а калі цёплае надвор'е выстаіць і святы будуць цёплыя.

 

5 снежня — Пракоп. Прыйшоў Пракоп — разгроб сумёт, па снезе ступае — дарогу капае. У гэты дзень звычайна ўсёй вёскай выходзілі расстаўляць тычкі абапал дарогі, каб падарожнікам лягчэй было адшукаць у мяцеліцу і снегапад шлях. Лічылася, што менавіта з Пракопа ўсталёўваецца добрая санная дарога.

 

9 снежня — дзень Георгія Перамаганосца (Ягорыя, Юрыя). У Юр'еў дзень хадзілі слухаць ваду ў калодзежах: калі ціха, не хвалюецца, зіма будзе цёплая, пачуюцца гукі — чакай моцных завірух і маразоў.

 

12 снежня — Парамон. На Парамона снег — быць мяцеліцам да Міколавага дня (19 снежня).

 

17 снежня — Варварын дзень. Калі тры наступныя дні мароз, дык да лютага будуць маразы. Да Варварынага дня зіма дарогу заварыць, масты замосціць.

 

19 снежня — Мікола Цудатворац (Мікола зімовы). Зіма на Міколу замятае — дарогі не бывае. Шэрань у гэты дзень — да ўраджаю. Колькі Мікола зімовы дасць снегу — столькі Мікола вясновы дасць травы.

 

22 снежня—Ганна Зімовая. У гэты дзень самая доўгая ноч і самы кароткі дзень. Калі снег прываліць да самага плота—дрэннае лета, а калі ёсць прамежак—ураджайнае.

25 снежня — Прападобны Спірыдон (Спірыдон Сонцатворац). З гэтага дня сонца прыбывае на лета, зіма — на мароз. Калі на Спірыдона сонечна — навагоддзе (31 снежня) прастаіць марозным і ясным, калі пахмурна і на дрэвах шэрань — будзе цёплым і пахмурным. Па надвор'і першых 12 дзён за днём Спірыдона вызначаюць надвор'е кожнага з 12 месяцаў наступнага года.

 

29 снежня — Агей. Калі ў гэты дзень на дрэвах шэрань — Каляды (7 студзеня) будуць цёплыя. Калі на Агея моцны мароз, дык ён прастаіць да Вадохрышча (19 студзеня).

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.