6 лістапада на пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне "Аб узгадненні рэжыму работы гандлёвага аб'екта". Па сутнасці, ішла размова аб адкрыцці першага ў райцэнтры і на Міёршчыне, 27-га на Віцебшчыне магазіна "Еўраопт".
Пярэчанняў не ўзнікала, бо адкрыццё яшчэ аднаго гандлёвага прадпрыемства і ўзмацненне канкурэнцыі будуць садзейнічаць лепшаму задавальненню попыту пакупнікоў і абслугоўванню насельніцтва. Аднак пры гэтым пастаўлены пытанні аб больш актыўным руху прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў, у першую чаргу мясакамбіната і хлебазавода ў сістэме "Еўрагандаль". Паразуменне знойдзена, аднак гэта ў першую чаргу клопат нашых маркетынгавых служб.
Новае гандлёвае прадпрыемства будзе таксама ўдзельнічаць у дабрачынных мерапрыемствах.
Райвыканкам зацвердзіў рэжым работы магазіна "Еўраопт" таварыства з абмежаванай адказнасцю "Еўрагандаль", які размешчаны ў Міёрах па вул. Камуністычнай, 62а. Яго гандлёвая зала мае плошчу 64,3 кв. метра. Магазін будзе працаваць з 9 гадзін да 21.00 без абедзеннага перапынку і выхадных дзён.