Авторизация
 

Пазнаёміцца бліжэй

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з 11 па 16 лістапада будзе праходзіць тыдзень адчыненых дзвярэй.

 

Пра тое, што такі цэнтр ёсць у Міёрах ведаюць многія, аднак наўрад ці кожнаму добра вядома, чым тут займаюцца і як дапамагаюць людзям.

 

Да прыкладу, у аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і дзённага знаходжання маладых інвалідаў, дзейнічаюць дзве працоўныя майстэрні.

— У майстэрні "Флорыс" нашы маладыя інваліды вырошчваюць гародніну, расліны і кветкі. У вясенне-асенні перыяд занятыя ў цяпліцах, займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі, восенню збіраюць ураджай і нарыхтоўваюць насенне, у зімовую пару даглядаюць пакаёвыя кветкі і расаду, — расказвае загадчыца аддзялення Таццяна Паўлаўна Шульга. — Другая майстэрня называецца "Займальная працатворчасць". Тут з розных матэрыялаў вырабляецца сувенірная прадукцыя, якая адлюстроўвае культуру міёрскага краю. Напрыклад, наш герб выкананы ў розных тэхніках — пап'е-машэ, выцінанка, ручная і машынная вышыўка.

У аддзяленні праводзяцца майстар-класы, дзейнічае клуб маладых інвалідаў "Мы разам".

 

Падрабязней пра дзейнасць установы і спектр паслуг, якія тут аказваюцца, супрацоўнікі цэнтра раскажуць падчас тыдня адчыненых дзвярэй. Усіх жадаючых чакаюць з 8.00 да 16.00. Даведкі  па тэлефоне 4-21-44.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта