Что? Где? Сколько стоит?

Думаю, кожны не раз сутыкаўся з сітуацыяй, калі тэрмінова трэба было нешта прадаць, купіць ці проста адшукаць. Тады адзіным выйсцем становяцца аб'явы, якія шчодра размяшчаюць у газетах, прыклейваюць на слупы ці сцены дамоў. Аднак у наш час не звярнуцца да інтэрнэту проста немагчыма. Цікавай навінкай Вконтакте стала з'яўленне групы пад назвай "Из рук в руки в городе Миоры".

 

Суполка гэтая яшчэ маладая, бо створана толькі на пачатку кастрычніка. Таму запісаў на сцяне і здымкаў у альбомах пакуль няшмат. Аднак сама задума нядрэнная. Нягледзячы на юны ўзрост, яна мае каля сотні падпісчыкаў і ўжо змяшчае першыя аб'яўкі. Пакуль сярод прадаўцоў лідыруюць жадаючыя "пазбавіцца" ад мабільнікаў.

 

Сваю прапанову на сцяне групы можа размясціць кожны — заснавальнікі аб'яднання не рабілі абмежаванняў. Да таго ж у альбомы свабодна дабаўляюцца фотаздымкі тавараў, якія прапануюцца патэнцыяльным пакупнікам.

Як кажуць, галоўнае — пачаць. Думаем, у групы ўсё яшчэ наперадзе. Падпісвайцеся, заходзьце і пакідайце свае аб'явы. Хто ведае, можа менавіта тут вас напаткае ўдача.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.