Авторизация
 

Дорым пазітыў

29 кастрычніка — Дзень супрацоўнікаў Дэпартамента аховы

 

 

Напярэдадні Дня аховы нашы супрацоўнікі наведалі вучняў пачатковых класаў СШ №2, дзе правялі невялікае паказальнае выступленне. На ім імкнуліся расказаць  дзецям пра работу кінолага са службова-пошукавым сабакам і паказаць яе на практыцы.

 

Напачатку праінфармавалі пра тое, як трэба даглядаць, выхоўваць і клапаціцца пра чацвераногіх памочнікаў. Далі парады аб паводзінах з чужымі і агрэсіўна настроенымі сабакамі. Дзеці з задавальненнем адказвалі на нашы пытанні і задавалі іх самі. Было вельмі прыемна пачуць, што не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі вельмі шмат ведаюць пра сваіх пітомцаў і сяброў.

А ў двары школы ўсіх чакаў сюрпрыз, які падрыхтаваў міліцыянер-кінолаг Віктар Эдуардавіч Стома са сваім чацвераногім сябрам-службова-пошукавым сабакам. Вучні з задавальненнем даведаліся пра дасягненні Лорда. А потым было прадэманстравана, як сабака выконвае каманды, што пададзены жэстамі ці голасам. Не абышлося і без умоўнага затрымання злачынцы. Ад усяго дзеці былі ў захапленні!

 

У час мерапрыемства ўсе атрымалі вялікі пазітыўны зарад: мы падзяліліся сваімі ведамі і ўменнямі, а дзеці аддзячылі захопленымі поглядамі і словамі ўдзячнасці.

Сёння, у дзень 61-ай гадавіны ўтварэння службы, шчыра і сардэчна дзякую ўсім супрацоўнікам і нашым ветэранам за вернасць ахове, жадаю вам і вашым сем'ям стабільнасці і поспехаў у працоўнай дзейнасці, дабрабыту, асабістага шчасця, моцнага здароўя і добрага настрою.

 

Ігар ВОЙТАЎ, начальнік аддзялення.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 161
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 920
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 747
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 235
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта