Спаборніцтва праводзіў “Беларусбанк”

З 1 мая і да 1 жніўня “Беларусбанк” праводзіў спаборніцтва паміж арганізацыямі гандлю і сервісу па павелічэнню долі безнаяўных разлікаў у агульнай суме тавараабароту. Для трымальнікаў пластыкавых картак прадугледжвалася праграма скідак пры ажыццяўленні разлікаў за тавары і паслугі праз тэрміналы.

Па выніках спаборніцтваў у рэспубліцы вызначана 81 арганізацыя гандлю і сервісу з розных раённых цэнтраў. Пераможцам уручаны сувеніры. Акрамя таго, касы лепшых арганізацый будуць даабсталяваны для абслугоўвання трымальнікаў пластыкавых картак. У ліку пераможцаў з нашага раёна названы прадмаг №1 ПГУП “Міёрскі прадгандаль”.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.