Авторизация
 

Грозны напамін

Верагоднасць выявіць выбухованебяспечныя прадметы, што засталіся з мінулай вайны, з'яўляецца ў час палявых работ і правядзення меліярацыі, а таксама пры паходах у лес за грыбамі ці ягадамі. Найбольш магчымы такія знаходкі ў мясцінах, дзе некалі ішлі актыўныя баявыя дзеянні.

 

Калі вы сутыкнуліся з прадметам, нават знешне падобным на боепрыпас, неадкладна спыніце ўсе работы, агарадзіце ўчастак, устанавіце папераджальныя знакі аб небяспецы і адразу паведаміце пра знаходку ў сельвыканкам, ваенкамат (тэл. 4-10-59, 4-14-34) і міліцыю (тэл. 102, 4-12-02).

 

Нічога не рабіце з небяспечным прадметам, бо гэта можа прывесці да трагічных вынікаў: не дакранайцеся і не зрушвайце яго з месца, не закапвайце і не кідайце ў вадаёмы, не збірайце і не захоўвайце, не разражайце і не разбірайце, не награвайце і не стукайце па ім, не заносьце ў памяшканні. Нельга вырабляць са знойдзеных выбухова небяспечных прадметаў іншыя, выкарыстоўваць зарады для развядзення вогнішчаў і асвятлення.

 

Задача супрацоўнікаў сельвыканкамаў, кіраўнікоў школ, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый — тлумачыць дарослым і дзецям меры бяспекі пры выяўленні выбухованебяспечных прадметаў.

 

А. АКІМАЎ,

 начальнік групы прызыву

на ваенную службу райваенкамата.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта