Авторизация
 

Як дагнаць здароўе?

Как догнать здоровье?
Восень
ідэальны перыяд для набыцця новых звычак. Адной з іх можа стаць ранішняя прабежка. Перад пачаткам дня нічога не надасць бадзёрасці лепш, чым бег на свежым паветры. А карысць такіх фізічных нагрузак увогуле пераацаніць складана.

 

На старт

 

Недахоп руху — адна з галоўных праблем сучаснага чалавека. Шмат хвароб звязана з пасіўным ладам жыцця. Лепшым рашэннем гэтай праблемы і выступае бег — самы даступны від спорту. Галоўнае — мець жаданне!

Прабежкі на свежым паветры ўмацоўваюць імунітэт, што асабліва важна ў асенне-зімовы перыяд. Падчас бегу задзейнічаны амаль усе групы мышцаў: асноўная нагрузка на ногі і прэс, працуюць рукі і шыя. Таксама умацоўваецца сардэчна-сасудзістая сістэма, згараюць калорыі і павышаецца цяглавітасць. А ў барацьбе са стрэсам бегу няма роўных!

Пачынаць заняткі лепш у добрае надвор'е, каб атрымаць максімум задавальнення ад прабежкі. Пазней, калі яно пагоршыцца, вы ўжо не зможаце самі адмовіцца ад бегу, бо фізічныя нагрузкі ўвойдуць у звычку.

 

Увага

 

Напачатку прыдбайце адпаведную экіпіроўку. Асаблівую ўвагу звярніце на абутак. Тут не павінна быць кампрамісаў. Красоўкі лепш выбіраць у спецыяльным магазіне, і не эканоміць на якасці. Што да верхняга адзення, то няблага было б купіць непрамакальную вятроўку. Восень — пара дажджоў, але капрызы прыроды не павінны адцягваць вас ад вялікай мэты. Дождж бегу не замінае!

Пачаць трэніроўку лепш з размінкі. Гэта абавязковая ўмова. У плюсавую тэмпературу правядзіце яе на свежым паветры, а калі слупок тэрмометра ніжэй за нуль, можна размяцца і дома.

 

Марш!

 

Пачаўшы прабежку, не набірайце адразу максімальную хуткасць, павялічвайце тэмп паступова. У першую чаргу стаўце перад сабой рэальныя мэты — здароўе і добры настрой.

Першыя трэніроўкі не павінны перавышаць 10-15 хвілін, пазней павялічце іх да 30 хвілін. Кожны дзень бегаць не рэкамендуецца, бо мышцам патрэбны адпачынак. Хопіць і дзвюх-трох трэніровак на тыдзень.

 

Фініш

 

У канцы бегу паступова збаўляйце тэмп і пачніце хадзьбу, троху памаршыруйце. Цяпер прыйшоў час практыкаванняў для аднаўлення дыхання і расцяжкі мышц. Выканаць іх трэба абавязкова.

Ранішнія прабежкі рабіце на галодны страўнік ці пасля лёгкага сняданку. Пасля бегу таксама пажадана не накідвацца адразу на ежу.

 

Стаць здаровым лёгка, а пры пэўнай рэгулярнасці такіх заняткаў вынікі будуць радаваць вас усё жыццё!

 

Падрыхтавала Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта