Авторизация
 

Восеньскі кірмаш у райцэнтры адбудзецца ў нядзелю, 17 кастрычніка. Месца правядзення традыцыйнае: у пачатку вуліцы Камуністычнай і на плошчы ля РДК. Пачатак у 8 гадзін. Ад вул. Кірава размесцяцца сельгасвытворцы, якія прывязуць зерне, бульбу, капусту, буракі, мёд, парасят і фасаванае мяса. Далей адведзены месцы для індывідуальных прадпрымальнікаў, прамыслоўцаў з Наваполацка. На плошчы месца павільёнаў грамадскага харчавання і райпа (спажыўкааперацыя абяцае задаволіць попыт на садавіну і агародніну, правесці бяспройгрышную латарэю), камбікормавага завода, хлебазавода, мясакамбіната.

На кірмашы плануецца рэалізацыя саджанцаў пладовых дрэў і кустоў, будаўнічых матэрыялаў і жалезабетону, дроў. Будзе некалькі машын для аказання транспартных паслуг.

Рыхтуюцца забаўляльныя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы. З 10 гадзін пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне на плошчы, а ў 12—канцэрт мастацкай самадзейнасці ў РДК (кошт білетаў 2 тыс. рублёў).

Кірмаш забяспечыць самыя шырокія запатрабаванні спажыўцоў, пакупнікоў і гледачоў.

Аргкамітэт.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта