Мабільны тэлефон у наш час—не раскоша, а абавязковы атрыбут, без якога многія не могуць уявіць свайго існавання. Прапануем вашай увазе некалькі цікавых фактаў, пра неад'емных "сяброў":
* На цяперашні момант на Зямлі дзейнічае каля 3,3 мільярдаў мабільных тэлефонаў, што складае палову насельніцтва зямной паверхні.
* Больш чым палове карыстальнікаў падсветка мабільніка рэгулярна замяняе ліхтарык.
* Самай папулярнай платнай гульнёй для мабільных тэлефонаў па меркаванні геймерскага выдання "Кнігі рэкордаў Гінэса" стала знакамітая Angry Birds.
* З'яўленне мабільных тэлефонаў стала прычынай узнікнення шэрагу псіхічных адхіленняў:
Telephonobia — страх адказваць на званкі з мабільнага ці тэлефанаваць каму-небудзь.
Nomophobia — страх застацца "па-за зонай дзеяння сеткі" ці ўвогуле без тэлефона.
Frigensophobia — страх, што мабільнае выпраменьванне можа пашкодзіць мозг чалавека.
* Ва ўкраінскім горадзе Бярдзянску ёсць арыгінальны помнік жабе, з подпісам: "Зайздрасць — загана". Жаба мае ўсе атрыбуты "новага рускага" і размаўляе па мабільніку.