Особенности ремонта жилья

У маі ўступілі ў сілу новыя правілы рамонту прыватызаванага жылля ў шматкватэрных дамах. Іх уласнікі нярэдка лічаць, што ім усё дазволена і пачынаюць перапланіроўку, пераробку. Пастанова Саўміна вызначыла сучасныя падходы ў гэтым пытанні. Так, цяпер ні ў якім выпадку нельга чапаць вентыляцыйныя каналы. Забаронена далучаць да жылых памяшканняў з мэтай павелічэння іх плошчы балконы і лоджыі. А калі гэта ўжо зроблена, неабходна вяртацца да першапачатковага стану.

 

Цяпер патрэбны дазвол мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, нават распрацоўка праекта для замены аднаго пакрыцця падлогі на іншы, бо гэта парушае гукаізаляцыю. Такія ж адносіны да замены, мантажу, дэмантажу і пераносу інжынернага абсталявання — водазабеспячэння, ацяплення, каналізацыі, газазабеспячэння і электразабеспячэння. Увод такога абсталявання ў эксплуатацыю неабходна афармляць актам дзяржаўнай прыёмкі.

 

Дазвол мясцовых улад трэба атрымліваць на ўстаноўку на дахах і фасадах будынкаў спадарожнікавых антэн і кандыцыянераў. А на гістарычных будынках і сценах дамоў на галоўных вуліцах іх манціраваць наогул забаронена.

 

Не лішнім будзе нагадаць, што самавольныя пераўладкаванне і перапланіроўка памяшканняў караюцца штрафамі ў 10-30 базавых велічынь. Мала таго, калі ўзаконіць ужо зробленае не атрымаецца, трэба будзе ўсё вярнуць у першапачатковы стан. І пры пакупцы кватэры пераканайцеся, што ў ёй усё адпавядае дакументацыі (тэхнічнаму пашпарту), інакш давядзецца разбірацца з чужымі "грахамі".

 

Не патрэбны дазвол на замену міжпакаёвых дзвярэй, а вось ставіць металічныя ўваходныя трэба па ўзгадненні з аддзелам архітэктуры. Такія ж адносіны да замены вокнаў, шклення балконаў і лоджый.

Затое дэмантаж уманціраванай сцянной шафы ці антрэсоляў не з'яўляецца перапланіроўкай. Нярэдка робяць праёмы ў сцяне паміж кухняй і жылым пакоем, каб мець кухню-сталовую. Аднак, калі на кухні ўстаноўлена газавая пліта, то ў зробленым праёме трэба абавязкова ўстанавіць дзверы.

 

Няцяжка будзе ўзаконіць павелічэнне плошчы жылых пакояў за кошт калідораў, аб'яднання ваннай і туалета, павелічэнне санвузла за кошт калідора, калі гэта не прыводзіць да парушэння будаўнічых норм.

І апошняе. Дазвол на пераўладкаванне і перапланіроўку мясцовыя ўлады выдаюць бясплатна, увод у эксплуатацыю не прадугледжвае пошлін, а вось на праекты і работы рыхтуйце сродкі.

 

Па матэрыялах друку.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.