Авторизация
 

11 кастрычніка на базе СВК “Чэрасы” праведзена семінар-нарада па пытаннях жывёлагадоўлі. На яе былі запрошаны кіраўнікі і галоўныя спецыялісты раённых зоаветслужб і сельгаспрадпрыемстваў. Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. А. Бялько акцэнтаваў увагу на неабходнасці павышэння адказнасці работнікаў жывёлагадоўчай галіны, а найперш галоўных спецыялістаў і кіраўнікоў за арганізацыю вытворчых працэсаў у адпаведанасці з тэхналогіяй. А ўмовы для гэтага ёсць. Цяпер ідзе рэканструкцыя ферм, прымяняюцца новыя тэхналогіі і абсталяванне, павышаецца забяспечанасць статка кармамі, а вось жадаемай аддачы пакуль няма. Прагнозныя паказчыкі не выконваюцца. Відавочна, найперш трэба “перабудоўваць” свядомасць людзей.

Семінар-нарада
Пра гэта гаварыў і намеснік начальніка райсельгасхарчу П. В. Пятроў. Ён звярнуў увагу на шэраг недахопаў, выяўленых у жывёлагадоўчай галіне. Хвалюе, што нават у сельгаскааператывах, якія з пачатку года стабільна прыбаўлялі ў надоях, за апошнія тыдні знізілася вытворчасць. Прычына—пралікі пры пераводзе статка на стойлавае ўтрыманне. У многіх гаспадарках жывёла не адсартавана па фізіялагічнаму стану і прадукцыйнасці. Рацыёны складаюцца “на вока”, не збалансаваны па пажыўных рэчывах, без уліку якасці кармоў. Сянаж, сілас і сена не даюць жывёле паўнацэннага сілкавання. Абавязкова трэба выкарыстоўваць камбікармы, у склад якіх уваходзяць шматлікія карысныя дабаўкі. Трэба ўсім патурбавацца і пра абагачэнне рацыёнаў шротам. Раздача кармоў павінна быць адраснай. У кожнай гаспадарцы ёсць кормазмешвальнікі, неабходна іх выкарыстоўваць. Між тым, у некаторых сельгаскааператывах адкрываюць траншэі толькі з адным відам корму.

Намеснік начальніка па раслінаводству В. У. Гагалінскі звярнуў увагу на ворыва глебы і ўнясенне арганікі, засыпку насення.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі жывёлагадоўчыя аб’екты СВК “Чаромушкі-агра”. На ферме “Рыкуны” глядзелі ўтрыманне цялушак злучнога ўзросту. А на МТФ “Дрыгучы” пазнаёміліся з раздоем пяршачак. Галоўны заатэхнік гаспадаркі В. В. Кураш расказала пра асаблівасці ўтрымання і кармлення жывёлы, сістэму аплаты працы. У СВК “Чэрасы” на комплексе па адкорму буйной рагатай жывёлы знаёміліся з рацыёнамі кармлення, асаблівасцямі выходжвання маладняку на дарошчванні.

Э. БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта