Для падрыхтоўкі і правядзення святкавання 70-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне рашэннем райвыканкама ўтвораны раённы арганізацыйны камітэт пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама І. В. Кузняцова.
У яго склад уключаны старшыня раённага Савета Р. В. Парфёненка, намеснікі старшыні райвыканкама В. А. Бялько, М. М. Баніфатава, Л. І. Лясовіч, А. І. Баданін, начальнікі аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі раённых служб, грамадскіх арганізацый і мясцовых СМІ. У плане падрыхтоўчых мерапрыемстваў правядзенне пасяджэнняў аргкамітэта, вывучэнне сацыяльна-бытавых умоў жыцця ўдзельнікаў вайны, акцый "Ваша Перамога — наша свабода", "Добрае сэрца—ветэранам!" і іншых. Распрацавана праграма ўрачыстых мерапрыемстваў.
Гарадскому і сельскім выканкамам даручана распрацаваць аналагічныя мерапрыемствы, сумесна з ветэранскімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі, установамі адукацыі, пярвічкамі БРСМ аказваць былым удзельнікам вайны дапамогу ў сацыяльна-бытавых пытаннях. Будзе праводзіцца абследванне і добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў. Канкрэтныя задачы пастаўлены перад аддзеламі райвыканкама.