Авторизация
 

Тушым, тушым…

Тушим, тушим...
Стравы з гародніны
аснова здаровага харчавання. Лічыцца, што найбольш карысна капусту, моркву, памідоры і іншыя скарбніцы вітамінаў і розных неабходных для нашых здароўя і прыгажосці рэчываў ужываць у ежу сырымі. Але і тушаная гародніна павінна быць на вашым стале. Гэта некаларыйна, смачна, сытна і карысна. Асабліва, калі гатаваць па наступных правілах:

 

* Чысціць і наразаць гародніну трэба непасрэдна перад прыгатаваннем, каб захаваць у іх найбольшую колькасць карысных рэчываў і  смачны пах.

 

* Наразайце кампаненты аднолькавымі кавалачкамі — кубікамі ці брусочкамі.

 

* Вадкасць, у якой тушыцца гародніна, павінна ледзьве кіпець, а тэмпература кіпення заставацца пастаяннай і не перавышаць 82С, калі гатуеце на пліце, і 170С, калі тушыце ў духоўцы.

 

* Тушыць гародніну можна з дабаўленнем вады, булёну ці соусу. Кабачкі, гарбузы, памідоры можна тушыць у сваім саку.

 

* Калі перад тушэннем гародніну падсмажыць, яна набудзе прыемны насычаны смак і водар. Прычым так захаваецца больш карысных рэчываў і прыроднай вільгаці. Кавалачкі гародніны не павінны быць вельмі дробнымі.

 

* Непажадана тушыць буракі парэзанымі ці нацертымі на тарцы, карысці ў гэтым мала. Лепш спачатку адварыць бурак, пачысціць, а потым хвілін 10-15 патушыць у соусе.

 

* Соль і прыправы дабаўляюцца напрыканцы тушэння.

 

* Цыбулю, пятрушку, кроп і іншую зеляніну трэба класці ва ўжо прыгатаваныя стравы перад падачай на стол.

 

Прапануем некалькі рэцэптаў тушаных страў.

 

 

Тушим, тушим...
Бульба з "вітаміннай" ікрой


Спатрэбіцца: 4-5 бульбін, 20-30 г сметанковага масла, 2 салодкія перцы, 1 невялікі баклажан, 2 памідоры, 1 сярэдняя цыбуліна, пятрушка, кроп, соль, перац (на смак), алей для смажання.

 

Спосаб прыгатавання.

 

Бульбу нарэжце лустачкамі і пастаўце варыць. Памідоры апусціце ў кіпень, абдайце халоднай вадой, ачысціце і здрабніце (можна на вялікай тарцы). Нарэжце маленькімі кавалачкамі баклажан, салодкія перцы, цыбулю — тонкімі паўкольцамі. У разагрэты на патэльні алей пакладзіце цыбулю, баклажан і салодкі перац. Памешваючы, смажце 3-5 хвілін. Дабаўце памідоры, пасаліце, пасля закіпання накрыйце крышкай і на невялікім агні пакіньце тушыцца на 10-15 хвілін.

 

Гатовую бульбу выкладзіце горкай на талерку, паліце загадзя растопленым сметанковым маслам. Побач пакладзіце ікру з гародніны, упрыгожце зелянінай.

 

Тушим, тушим...
Фасоля ў таматным соусе


Спатрэбіцца: шклянка фасолі, 1 цыбуліна, 1 морква, 4 сталовыя лыжкі таматнай пасты, алей, соль, чорны перац (на смак).

 

Спосаб прыгатавання. Фасолю адварыць і адкінуць на друшляк. Абсмажыць на алеі дробна парэзаныя цыбулю і моркву, затым дабавіць фасолю, таматную пасту, соль, перац і патушыць 3-4 хвіліны.

 

Тушим, тушим...
Капуста, тушаная з бураком


Спатрэбіцца: качан капусты, 1 цыбуліна, 1 морква, 1-2 буракі, 2-3 зубчыкі часнаку, алей, спецыі і зеляніна на ваш густ, 2 сталовыя лыжкі таматнай пасты.

 

Спосаб прыгатавання. Пакуль будуць варыцца буракі, нацерці на тарцы моркву і нарэзаць паўкольцамі цыбулю. Моркву і цыбулю абсмажыць да паўгатоўнасці на алеі, дабавіць туды нашаткаваную капусту. Усё пасаліць, папярчыць, дабавіць спецый і смажыць, увесь час памешваючы. Затым наліць у патэльню вады і тушыць на сярэднім агні пад крышкай каля 15 хвілін. Дабавіць нацёртыя на тарцы буракі, дробна нарэзаны часнок і дзве лыжкі таматнай пасты. Усё перамяшаць і тушыць пад крышкай яшчэ каля 5 хвілін.

 

Тушим, тушим...
Кабачкі ў смятане


Спатрэбіцца: 2 кабачкі (прыкладна па 700 грам кожны), 200 г смятаны, 3 зубчыкі часнаку, перац, соль, алей.

 

Спосаб прыгатавання. Кабачок нарэзаць саломкай, пакласці на патэльню з разагрэтым алеем, пасаліць, папярчыць і смажыць 8-10 хвілін. Калі кабачкі стануць мяккімі, заліць іх смятанай, выдавіць часнок, перамяшаць. Паменшыць агонь, накрыць крышкай і тушыць яшчэ 10-15 хвілін.

 

Падрыхтавала Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 164
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 382
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 675
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 330
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 049
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 430
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 576
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 апреля 2020
Василий, Виктор, Виссарион, Герман, Иван, Максим, Мирон, Никита, Севастьян, Сергей, Александра, Клавдия, Мария, Прасковья, Светлана, Ульяна

Именины 1 апреля 2020
Дмитрий, Иван, Иннокентий, Дарья, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта