22 жніўня стала вядома, што Віцебшчына намалаціла мільён тон зерня. На гэтую дату ўклад Міёрскага раёна складаў 47738,7 тоны збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 24,1 цэнтнера з гектара. Амаль палавіну гэтай колькасці забяспечылі за кошт азімай пшаніцы, другое месца займае ячмень, уборка якога яшчэ працягвалася.
Найвялікшы намалот забяспечыў ААТ "Узмёнскі край" — 4605 тон пры сярэдняй ураджайнасці 30,5 цэнтнера з гектара, за гэтай гаспадаркай ідуць УП "Цітова", ВУПКУ "Міёрскі".
Жніво збожжавых і зернебабовых заканчваецца. На 22 жніўня ўраджай быў сабраны на 91,1% засеяных плошчаў. Пачаўся абмалот яравога рапсу. Камбайнеры ААТ "Туркова" намалацілі з 24 гектараў 33 тоны насення, з "Узмёнскага краю" 100 тон з 48 гектараў.
Пры плане 2300 гектараў вялася сяўба на апошніх участках азімага рапсу. Да сяўбы азімых зерневых прыступілі ААТ "Туркова" і "Гвардзейскі", райаграсэрвіс і ВУПКУ "Міёрскі".