Авторизация
 

Неабходная служба

 23 жніўня — Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

 

Необходимая служба
Паказчыкі статыстычнай справаздачнасці неабходны для назірання за выкананнем розных дзяржаўных праграм і дазваляюць прымаць правільныя кіраўніцкія рашэнні. Акрамя таго, нават простаму чалавеку цікава, што адбываецца ў нашай краіне: колькі людзей жыве, якая дэмаграфічная сітуацыя, колькі пабудавана жылля і выпушчана прадукцыі, прадаецца тавараў, што адбываецца з заробкам і пенсіяй і многае іншае.

 

Зборам і абагульненнем статыстычнай інфармацыі ў нашым раёне займаецца невялікі, але дружны калектыў статыстыкаў, у якім пануюць узаемаразуменне і ўзаемавыручка. Адукаваныя і адказныя спецыялісты пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень. Яны клапоцяцца пра забеспячэнне паўнаты ахопу рэспандэнтаў, атрыманне аб'ектыўнай і праўдзівай інфармацыі, якая накіроўваецца потым на абласны ўзровень.

 

Каб рэспандэнты правільна складалі справаздачы, праводзім інструкцыйныя нарады і семінары з работнікамі эканамічных і бухгалтарскіх служб прадпрыемстваў і арганізацый. Правяраем іх работу, сёлета ўжо тры разы ў планавым парадку і 4 — у няпланавым. На жаль, скажэнні выяўлены ў 6 суб'ектаў гаспадарання.

 

Акрамя таго, не першы год у раёне праводзяцца абследаванні дамашніх гаспадарак па вывучэнні ўзроўню жыцця насельніцтва ў Міёрах, асабістых падсобных гаспадарак вяскоўцаў у аграгарадку Чэрасы, дамашніх гаспадарак з мэтай вывучэння праблем занятасці ў Перабродскім сельсавеце, назіранні за аб'ёмамі продажу тавараў на рынку. Гэтым займаюцца штатныя спецыялісты і інтэрв'юеры, што прыцягваюцца па дагавору. Яны ўмеюць размаўляць з людзьмі добразычліва, даходліва і кампетэнтна тлумачаць сутнасць праблемы.

 

За адданасць справе і штодзённую напружаную працу шчыра дзякую ўсім работнікам калектыву: намесніку начальніка Наталлі Леанідаўне Валяўка, галоўнаму эканамісту Святлане Антонаўне Фурс, вядучаму эканамісту Алесе Віктараўне Паляк, спецыялістам па правядзенні абследаванняў Таццяне Мікалаеўне Вішнёвай і Валянціне Міхайлаўне Антановіч. За чысціню і парадак у кабінетах словы ўдзячнасці адрасую Алене Францаўне Федаровіч.

 

Добрыя ўспаміны ў аддзеле пакінулі пра сябе Святлана Яўгенаўна Валажонак, якая тут працавала амаль 10 гадоў, Святлана Мікалаеўна Вішнеўская (больш за 6 гадоў), Марына Анатольеўна Трубіла (2,5 года). Дзякую ім і жадаю поспехаў на новых рабочых месцах. Мы заўсёды рады сустрэчам з былымі калегамі.

 

Запомніўся і мой першы працоўны калектыў, калі 16 гадоў таму прыйшла ў статыстыку пасля заканчэння ўніверсітэта. Больш за 26 гадоў узначальвала яго Любоў Васільеўна Касцюкевіч, якая аддала сістэме звыш 28 гадоў. Валянціна Браніславаўна Літвінава ў той час была галоўным эканамістам па перапісе насельніцтва, а да гэтага працяглы час з'яўлялася намеснікам начальніка аддзела. Непасрэдна статыстычнымі справаздачамі займаліся намеснік начальніка аддзела Кацярына Альфонсаўна Сушко, эканамісты Марыя Адольфаўна Баравік, Вера Пятроўна Данілюк, Ганна Васільеўна Шаўлюга і Ірына Пятроўна Загадская. Ва ўсіх стаж работы ў аддзеле больш за 20 гадоў. Радуе, што і зараз Кацярына Альфонсаўна і Рэгіна Адольфаўна працягваюць працаваць у нас пры правядзенні выбарачных абследаванняў. Усе яны—мае настаўнікі, якіх памятаю, паважаю і цаню. Жадаю ім моцнага здароўя, даўгалецця, невычэрпнага  аптымізму.

 

Дарагія калегі! Віншую вас з прафесійным святам! Ад усёй душы жадаю бадзёрасці духу, моцнага здароўя, мэтанакіраванасці ў дасягненні пастаўленых задач, цярпення і працавітасці, дабра і дабрабыту. Няхай вам і вашым блізкім заўсёды спадарожнічае ўдача, не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Будзьце шчаслівымі!

 

Наталля НОВІК,

начальнік аддзела статыстыкі

Міёрскага раёна.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта