Авторизация
 

Абачлівы сябе беражэ

Заканчваецца жніво, сёлета яно прайшло, па меркаванні работнікаў выратавальнай службы, у спакойным рэжыме, не дапушчана пашкоджання агнём ураджаю, тэхнікі, пабудоў. Такі вынік забяспечаны значнай падрыхтоўчай работай і адладжаным кантролем. Праведзена вучоба камбайнераў і машыністаў збожжасушыльных установак. Закуплена неабходная колькасць вогнетушыцеляў, уборачныя агрэгаты, сушылкі, зернесклады былі абсталяваны належным чынам. За гаспадаркамі замацаваны спецыялісты раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. А дадаткова праводзіліся рэйды з мэтай праверкі як выконваецца аперацыя "Ураджай-2013". Адна з іх з удзелам журналіста адбылася 15 жніўня. У цэлым уражанне ад яе станоўчае. Вось у ААТ "Туркова" працавала толькі старая сушылка. Яе машыніст А. М. Яшчэня прайшоў навучанне. Аб'ект укамплектаваны вогнетушыцелямі, побач размешчана бочка з вадой. Машыніст КЗС-40 М. А. Мішута чакаў зерне ад камбайнаў, а пакуль з мятлой наводзіў парадак на тэрыторыі. І тут ёсць усе неабходныя сродкі для пажаратушэння. Паўсюдна падтрымліваецца парадак, тэрыторыя абкошваецца. Пра складскія памяшканні клапоціцца А. І. Пупін.

 

Аднак на гэтым аб'екце не надта добрую памяць пакінулі будаўнікі Язненскага ПМС: яны абсталявалі пажарны вадаём, а вось пад'езд да яго не зрабілі.

За фермай "Малышова" заканчвалі ўборку ячменю тры камбайны. Фронт уборачных работ тут заставаўся невялікі — яравая пшаніца, пялюшка, ды яравы рапс. Уборачныя агрэгаты штодзень мыюцца ў майстэрні, у поле іх суправаджае бочка з вадой. Камбайны абсталяваны належным чынам, хаця на некаторых аб'ём вогнетушыцеляў крыху не дасягаў вызначаных 16 літраў.

 

У ААТ "Мікалаёўскі" рэйд пачаўся з сушылкі ў Дзянісове. Яна выкарыстоўваецца час ад часу, напэўна таму выяўлены толькі адзін вогнетушыцель, ды і бочка з вадой запоўнена толькі напалавіну. Адзін з двух сушыльшчыкаў не прайшоў навучанне. Па ўсяму бачна, няма тут гаспадара і ў складскіх памяшканнях засталося крыху зерня, стаіць старая аўтамашына, навокал у крапіве вентылятары, рэшткі розных прыстасаванняў.

Пенсіянер А. П. Кавалеўскі на "Лідзе-1300" працуе на агародах, за дзень убірае па 15-20 участкаў. Камбайн да работы рыхтаваў, і ўсё ж адзін з трох вогнетушыцеляў спатрэбілася замяніць.

 

Асноўная ўборачная тэхніка гаспадаркі знаходзілася ля майстэрні ў Сіцькове, вось толькі камбайны прастойвалі з-за адсутнасці паліва. У цэлым яны падрыхтаваныя, хаця на асобных аб'ём вогнетушыцеляў недастатковы. Зернесушыльны комплекс ЗСК-30 працуе на дрывах і забяспечаны ёмістасцю з вадой, іншым тушыльным абсталяваннем. Але ж сушыльшчыка замянілі, і цяпер складанае абсталяванне абслугоўвае машыніст, які не прайшоў навучанне. Пажарны вадаём зарастае воднай расліннасцю, зараз гэта хутчэй угоддзе для дзікіх качак.

 

У КУП "Язна" ў Пашніно рыхтавалі півавараны ячмень. Аб'ект забяспечаны вогнетушыцелямі, але ў памяшканні цёмна, даводзіцца працаваць з асвятленнем, толькі лямпачкі без плафонаў, электраабсталяванне не ачышчаецца ад пылу, і пры гэтым тут жа знаходзіцца электрык. Вады ў бочцы амаль няма, тэрыторыя не абкошваецца.

Зусім іншы малюнак на зернеачышчальным комплексе на цэнтральнай сядзібе. Па ўсім бачна, што машыніст П. Н. Шамровіч не толькі прайшоў навучанне, але і трывала ведае свае абавязкі, умее абыходзіцца з тэхнікай.

Язненскія камбайны ў гэты дзень працавалі ва ўрочышчы Буцькаўшчына, абмалочвалі апошні ячмень. Калі меркаваць па супрацьпажарным абсталяванні ўборачных агрэгатаў, і астатнія 500 гектараў збожжавых яны павінны ўбраць без надзвычайных здарэнняў.

 

Вынікі рэйду можна лічыць здавальняючымі: і ў канцы жніва адчуваецца грунтоўная падрыхтоўка, праведзеная напачатку. І тым не менш, пра пажарную бяспеку трэба клапаціцца пастаянна, толькі ў такім выпадку "чырвоны певень" не наробіць бяды.

 

Пра рэйд расказаў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта