Авторизация
 

Патушым сямейныя страсці

Колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін у вобласці па стане на 31 ліпеня 2013-га ўзрасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

 

На прафілактыку і папярэджанне такіх злачынстваў, выяўленне насілля ў сем'ях, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы скіравана спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Быт", што праводзіцца ў раёне з 5 да 15 жніўня. Пад пільнай увагай праваахоўнікаў нядобранадзейныя сем'і, скандалісты і аматары спіртнога, які знаходзяцца на ўліку ў РАУС.

 

Супрацоўнікі міліцыі спадзяюцца на дапамогу грамадзян. Прадухіліць трагічныя наступствы сямейных канфліктаў — грамадзянскі і чалавечы абавязак кожнага. Працоўныя калектывы, грамадскасць, родныя і ўсе, каму становіцца вядома пра крытычныя сітуацыі ў сем'ях, не павінны заставацца ў баку ад праблемы. Паведаміце пра гэта ў РАУС па нумарах 102 ці 4-93-34. Тэлефоны працуюць кругласутачна, ананімнасць гарантуецца. Ваш званок можа выратаваць чыёсьці жыццё.

 

Сяргей СТОМА, старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта