Авторизация
 

Абстэрна заслухалася песнямі

Обстерно заслушалось песнями Мнагалюдным аказаўся сёлетні фестываль "Перабродская зорка". Гледачоў чакалі шматлікія цікавыя моманты. Асабліва прывабіў іх стэнд паляўнічай гаспадаркі "Абстэрна". І не дзіўна, бо супрацоўнік Алег Аляксандравіч Селях дэманстраваў не толькі паляўнічыя трафеі — вырабленыя футры ваўка, янота, бабра, норкі, шашка, іклы дзіка, рогі лася, — ён трубіў у рог, падаваў ваўчыны "голас", прапаноўваў усім жадаючым апрануць "кажушок" з бабра.

 

Уладзімір Уладзіміравіч Майсяёнак з Дзісенскага цэнтра культуры прапаноўваў разьбу па дрэве — гадзіннікі з якарам, савой, рыбкай, рознымі звяркамі, а таксама сувеніры, асабліва шматлікімі на цікавыя вырабы былі стэнды клуба народных майстроў "Святліца". Яны рэалізоўваліся дзякуючы бяспройгрышнай латарэі. Карысталіся попытам пончыкі ад Таццяны Генадзьеўны Малаток, сканцы ад бабы Сані — Аляксандры Кандратаўны Масляковай.

 

Перабродскія культработнікі пачалі святочную праграму дыягностыкай чалавечых якасцяў ад кааператыва "Эскулап". Іх парады берагчы сябе, моцна спаць і лячыць сэрцайкі зёлкамі многім спадабаліся.

Обстерно заслушалось песнями Удзельнікаў фестывалю віталі загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. С. Тронькін, старшыня Перабродскага сельскага Савета В. М. Дзеравянчык, маскоўскі прафесар М. І. Дзярабін, а потым над вёскай і наваколлем загучалі песні самадзейных артыстаў. Усіх зачараваў голас маленькага спевака 10-гадовага Цімафея Фёдарава.

 

Перабродцы ўспомнілі свайго славутага земляка Васіля Іосіфавіча Юневіча, народнага артыста рэспублікі, словы пра якога сказала яго ўнучка.

Са сцэны чытала ўласныя вершы паэтэса Алена Басікірская, спявалі Ганна Фёдарава і іншыя ўдзельніцы мастацкай самадзейнасці, якія падрыхтавалі спецыяльную праграму "Перабродскі маладзік".

 

Обстерно заслушалось песнями Паташнянскія культработнікі Валерый Блажэвіч і Дзяніс Росаў прывезлі перабродцам сваю праграму. Пад гарачыя апладысменты спявалі Ларыса Зорына, Жэня і Даша Шук, Аляксандр Гайдзель. Мноства нумароў аб'яднала сцэнка "Паўлінка на кірмашы", ролі ў якой выконвалі Сяргей Шук з дочкамі Жэняй і Дашай, Ларыса Зорына, Валянціна Ляшкевіч, Антон Астукевіч і Аляксандр Гайдзель.

 

Праграму Павяцкага СДК вялі "бабулькі" Аліна Капуста і Лідзія Бабарнёва. Спявалі Анастасія Няміра, Лера Данілава, Маргарыта Немянёнак, Каця Аксёнава. Парадаваў гледачоў гарманіст Іван Кашкур. Цікавым быў спартыўна-акрабатычны нумар.

У заключэнне вядучыя, а гэта Аляксандр Гайдзель і Наталія Самсановіч, падвялі вынікі конкурсу дзіцячага малюнка. Першая месца заняў Цімафей Фёдараў, другое — Каця Васюцёнак, а трэцяе — Юлія Чапулёнак.

Доўга над Пераброддзем і возерам Абстэрна гучала музыка.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 161
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 920
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 747
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 235
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта