Очень серьёзные соревнования

Очень серьёзные соревнования 1 ліпеня на стадыёне райцэнтра адбыліся раённыя спаборніцтвы санітарных дружын. Іх сцяг узняла капітан каманды пераможцаў мінулага года Вікторыя Мікалаеўна Чарвінская з камбікормавага завода. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях С. У. Слізень адзначыў паступовае адраджэнне некалі вельмі шматлюдных такіх мерапрыемстваў і пажадаў цяперашнім удзельнікам найбольш ярка праявіць свае веды і здольнасці.

 

Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы А. Ф. Сівая гаварыла пра тое, што веды, неабходныя для спаборніцтваў, вельмі спатрэбяцца не толькі ў выпадках надзвычайных сітуацый, але і ў паўсядзённым жыцці.

 

Очень серьёзные соревнования У конкурсе дружын прымалі ўдзел каманды камбікормавага завода і ЛПДС "Дзісна", звенні УП ЖКГ, райаграсэрвісу і хлебазавода. Галоўным суддзёй з'яўляўся хірург цэнтральнай раённай бальніцы І. К. Каплун. На шматлікіх этапах старшымі суддзямі выступалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Г. В. Ліскова, хірург Г. Ц. Трубач, памочнік урача-эпідэміёлага Л. М. Дулінская, загадчыца тэрапеўтычнай службы паліклінікі М. А. Кунцэвіч, начальнік каравула ПАВЧ-1 С. В. Вялічка. Жараб'ёўка вызначыла парадак праходжання выпрабаванняў, і спаборніцтвы пачаліся. Нават першы этап наглядна паказаў, як шмат павінны ведаць і ўмець члены санітарных дружын і звенняў. Трэба адзначыць, што яны прыехалі ў форме, пры поўнай экіпіроўцы, гэта значыць з процівагазамі, насілкамі і вялікімі сумкамі з неабходным рыштункам. Усё гэта трэба было паказаць і прадэманстраваць уменне ім карыстацца. Першымі з такой задачай спраўляліся сандружыннікі хлебазавода. З вялікіх сумак яны па камандзе суддзі Г. В. Лісковай даставалі ліхтар, боты, шыны, нажніцы, медыкаменты і многае іншае, тлумачылі, пры якіх умовах і ў якой сітуацыі ўсё гэта выкарыстоўваецца. Потым паступіла каманда прывесці ў рабочы стан насілкі, укласці на іх "пацярпелага", якому трэба было не больш чым за 16 секунд надзець процівагаз, пры гэтым самому знаходзіцца ў ім. Улічвалася нават тое, з якога боку падыходзіць да тых насілак.

 

Дэманстравалі ўменне карыстацца шпрыц-цюбікам, працаваць з дазіметрам, надзяваць рэспіратары…На другім этапе ацэньвалася работа дружын у ачагу камбінаванага паражэння, на пляцоўцы дэзактывацыі і частковай санітарнай апрацоўкі. Тут суддзя Г. Ц. Трубач ацэньваў уменне падрыхтавацца да ўваходу ў зону, выкарыстоўваць радыёабаронныя сродкі, займацца сартыроўкай паражоных. Дарэчы, у якасці "пацярпелых" выступалі вучні СШ №1. Ім накладвалі павязкі, шыны, праводзілі іншыя працэдуры, а потым выносілі ў санітарны транспарт, дэманструючы навыкі пагружаць у машыну.

 

І зноў уменне карыстацца гумавымі пальчаткамі, касынкамі, рэспіратарамі, процівагазамі, калі надышоў час "работы" ў ачагу хімічнага паражэння. У "ачагу інфекцыйнага захворвання" ў першую чаргу патрабаваліся тэарэтычныя веды: як арганізаваць абход жылля, вызначыць захворванне і яго пераносчыкаў, прааналізаваць кантакты, зрабіць аналізы, правесці назіранні. Ішла размова пра падрыхтоўку раствораў для дэзінфекцыі. Хаця і тут многае трэба было прадэманстраваць на практыцы.

 У"шпітальным аддзяленні" вымяралі тэмпературу, пульс, дыханне, накладвалі саграваючы кампрэс, мянялі ў пацярпелага бялізну, ставілі пузыр з ільдом ці гарчычнік, падносілі судно…

 

Члены дружын і звенняў старанна імкнуліся справіцца з усімі заданнямі. Сама лепш гэта ўдалося прадстаўнікам ЛПДС "Дзісна", якія выступалі пад кіраўніцтвам Зоі Мікалаеўны Палуевай. Ёй і былі ўручаны пераходны кубак і дыплом, у заключэнне яна апусціла сцяг спаборніцтваў.

 

Дастойна выступала дружына камбікормавага завода, адчуваўся яе ўдзел у ранейшых адзінаборствах. На жаль, каманда мясакамбіната не змагла надаць мерапрыемству яшчэ больш яркасці і напружання, як планавалася.

 

Сярод звенняў сама менш штрафных балаў набралі сандружыннікі райаграсэрвісу пад кіраўніцтвам Паўла Аляксандравіча Гараўца. На другім месцы каманда УП ЖКГ (звеннявы Дзмітрый Станіслававіч Мароз), на трэцім — хлебазавода.

Пры падвядзенні вынікаў галоўны суддзя    І. К. Каплун адзначыў старанне ўсіх сандружыннікаў, а вось тэарэтычныя веды і практычныя навыкі патрабуюць рэгулярных заняткаў і трэніровак.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.