Авторизация
 

У карагодзе рытмаў і мелодый

В хороводе ритмов и мелодий Прыемныя музычныя падарункі на свята горада атрымалі жыхары і госці райцэнтра ад салістаў і мастацкіх калектываў Міёршчыны. На працягу амаль двух гадзін на сцэне паўвострава спявалі і танцавалі лепшыя артысты горада і раёна.

 

Святлана Ішчук, Тамара Якімёнак, Таццяна Бялевіч, Валянціна Пундзіс, Кацярына Баравік, Дзіна Юдзіцкая, Аляксей Конах, Лада і Кацярына Сушко, Ігар Мятла, Ала Цурыкава,Таццяна Качан, Ядвіга Ганебная, студыя ўсходняга танца "Фазія", дзіцячы танцавальны калектыў СШ №3, калектывы настаўнікаў Міёрскай ДШМ і Дзісенскай музычнай школы. І гэта яшчэ не ўвесь пералік артыстаў, чые нумары аб'яўлялі вядучыя святочнага канцэрта Аляксей Гайдзель і Ірына Цярэнцьева. Павіншаваць Міёры прыехаў узорны танцавальны калектыў "Лялькі" з Верхнядзвінска.

 

Падарыўшы гледачам прыгожыя песні, запальныя танцы і сваю пазітыўную энергетыку, мясцовыя артысты перадалі эстафету калегам з Латвіі. Артысты з цэнтра беларускай культуры "Уздым" — калектывы "Купалінка", "Ластаўкі", саліст Павел Прозар — парадавалі народнымі песнямі, дзе часта гучаў матыў любові да роднага краю, павесялілі гумарыстычнай пастаноўкай. Як адзначыў старшыня "Уздыма"  Барыс Іваноў, выступленні на міёрскай зямлі для калектываў цэнтра — шчодрая крыніца жыццёвай энергіі. Гасцей з краіны-суседкі гледачы таксама сустрэлі з цеплынёй і ўдзячнымі апладысментамі.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 апреля 2021
Вадим, Гавриил, Марфа

Именины 21 апреля 2021
Иван, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта