Завяршыўся рамонт залы рэгістрацый у аддзеле загс.
"Абнаўленнем памяшкання займаўся "Капіталдрэўпрадукт", — расказвае выканаўца абавязкаў начальніка аддзела Вольга Пашкоўская. — Замянілі падлогу, адрамантавалі столь і сцены. Праведзеным рамонтам мы вельмі задаволены. Зала ўжо выкарыстоўваецца па прызначэнні".
Дзве першыя ўрачыстыя рэгістрацыі шлюбу ў прыгожым новым інтэр`еры абноўленай залы прайшлі 21 чэрвеня.
Кацярына СУРАВЕЦ.