Падзеі і факты

Цана на прыродны газ для Беларусі ў 2011 годзе можа ўзрасці на 10%. А доля мясцовых відаў паліва ў сістэме ЖКГ да 2013 года складзе 50%.
ххх

Нацбанк: хуткага зніжэння ставак па крэдытах услед за зніжэннем стаўкі рэфінансавання чакаць не трэба.
ххх
Расійскія спецыялісты-эксперты прагназуюць, што цана на сланечнікавы алей павялічыцца.
ххх

Беларускія школы пераходзяць на новую сістэму навучання замежным мовам. Стаіць задача ў першую чаргу прывіць навучэнцам навыкі іншамоўнай гутаркі. А з 2013 года ў школах будзе ўведзены абавязковы вусны экзамен па замежнай мове.
Па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь займае 68-е месца ў свеце, самае высокае сярод краін СНД. Расія ў гэтым рэйтынгу займае 71 месца, Казахстан—82, Арменія—84, Украіна—85, Азербайджан—86, Туркменістан—109, Малдова—117, Узбекістан—119, Кыргызстан—120, Таджыкістан—127.
ххх

У рэспубліцы ўведзены карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый і прыроўненых да іх па аплаце працы. Гэта дазволіць павысіць аплату работнікаў 1-6 разрадаў на 9,4% ці на 30-34 тыс. рублёў, а 7-12 разрадаў у сярэднім на 5% ці на 33-37 тыс. рублёў.
ххх

У бліжэйшай будучыні плануецца павысіць якасць паслуг аўташкол. У многіх выпускнікоў нізкі ўзровень ведаў і ўменняў. Для іх не хапае аўтадромаў, шмат прэтэнзій да аўтатранспарту, на якім вучаць яздзе.
ххх

На Маскоўскім міжнародным аўтамабільным салоне аўтамабілем з самай нізкай цаной быў украінскі “ЗАЗ” “Шанц”. Ён мае чатырохступенную скрынку перадач, рухавік у 1,5 л магутнасцю 86 “канёў”, кандыцыянер, гідраўзмацняльнік руля і падушку бяспекі. Кузаў седан ці хэтчбек.
ххх

На пасяджэнні аблвыканкама разгледжаны стан вонкавай рэкламы на тэрыторыі вобласці і перспектывы яе развіцця. Пакуль што яна ні капейкі не дае ў бюджэт многіх раёнаў, у тым ліку Міёрскага. А старшыня аблвыканкама запатрабаваў арганізаваць вытворчасць рэкламных шчытоў, светладыёднай тэхнікі, на працягу двух месяцаў распрацаваць праграму развіцця рынку вонкавай рэкламы Віцебшчыны.
ххх

Сёлета ў Беларусі пачалі вырошчваць кавуны на прамысловай аснове.
ххх

Дырэктар упраўлення ААН па пытаннях касмічнай прасторы, першы астрафізік Малайзіі Мазлан Атман прызначана афіцыйнай асобай, якая адказвае за першы кантакт з іншыпланетнымі гасцямі.
ххх

На тысячу беларусаў прыходзіцца 1022 мабільныя тэлефоны і 240 аўтамабіляў.
ххх

У ААТ “Полацк-Шкловалакно” ўведзены ў эксплуатацыю новы цэх выпрацоўкі шкловалакна, аб’ём выпускаемай прадукцыі тут павялічыцца на 136,2%.
ххх

ПРУП “Крычаўцэменташыфер” плануе ў 2011 годзе ўвесці ў эксплуатацыю новую лінію па вытворчасці каляровага шыферу. І цяпер такая прадукцыя выпускаецца, але не больш 230 лістоў у суткі.

Па паведамленнях БЕЛТА і СМІ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.