Авторизация
 

Будзем святкаваць

30 чэрвеня — свята горада. У рамках яго адбудзецца шмат культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў. Адпачынак абяцае быць цікавым і незабыўным.

 

Такую ж мэту ставіць перад сабой аргкамітэт, рыхтуючыся да экалагічнага форуму "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", які ўжо па праву можна лічыць нашым турыстычным брэндам. Сёлета ён пройдзе ў другі раз і намечаны на 28-29 верасня. Менавіта ў гэтым месяцы пачынаецца сезон збору журавін, а балота Ельня па запасах каштоўнай ягады займае першае месца ў краіне. Яшчэ ў нашым краі штогод падчас асенняй міграцыі спыняецца шмат жураўлёў і гусей. Жадаючыя змогуць паназіраць за птушкамі на палях, куды даставіць аўтобус.

 

Як будзе праходзіць экалагічны форум, абмяркоўвалі 21 чэрвеня на пасяджэнні аргкамітэта. Намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава пазнаёміла прысутных з праектам праграмы, адпаведна якой плануецца экалагічны тыдзень, навуковая прэс-канферэнцыя, брэйн-рынг. Святочнае дзейства разгарнецца на паўвостраве. Тут будуць арганізаваны гандаль сувенірамі ўмельцаў Міёршчыны, забаўляльныя гульні, канцэрт, конкурсная праграма "Багацце журавін на нашым панадворку". Наведвальнікі свята змогуць паласавацца стравамі мясцовай кухні, а таксама эксклюзіўнай прадукцыяй хлебазавода і мясакамбіната з журавінавай начынкай, набыць каштоўную ягаду на зіму.

 

Наступным на пасяджэнні абмеркавалі, што запланавана з нагоды святкавання 500-годдзя Міёр. Паўтысячны юбілей горада будзем адзначаць у 2014 годзе. Аднак работа ў гэтым накірунку ўжо ў самым разгары. Рыхтуецца відэафільм. Распрацавана паліграфічная і сувенірная прадукцыя. Абмяркоўваецца культурна-забаўляльная праграма. Як адзначыў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў, свята належыць арганізаваць такім чынам, каб яно пакінула незабыўны след у душы кожнага чалавека. А яшчэ да юбілею трэба пераўтварыць горад і павысіць якасць жыцця жыхароў. Гэта мае на ўвазе прывядзенне знешняга выгляду і інфраструктуры ў адпаведнасць з сучаснымі стандартамі. На пасяджэнні разгледжаны пытанні, звязаныя з будаўніцтвам і рэканструкцыяй сацыяльна значымых аб'ектаў, вулічна-дарожнай сеткі, добраўпарадкаваннем вуліц. Зрабіць у гэтым накірунку раённай уладзе належыць многае. Аднак важна, каб кожны чалавек унёс сваю лепту ў агульную справу, прывёўшы ў парадак сваё рабочае месца, тэрыторыю ля прадпрыемства ці ўстановы, дзе працуе, а таксама сядзібу і двор, дзе жыве.

 

Н. СТАНКЕВІЧ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта