Вагон "вернулся"

Вагон "вернулся"

З 19 ліпеня мяняецца расклад руху цягніка "Друя-Віцебск". Цяпер ён будзе адпраўляцца з Міёр у 21 гадзіну 17 хвілін і прыбываць у абласны цэнтр у 7.35. У зваротным напрамку (з Віцебска) адбыццё — у 21.35 і прыбыццё ў райцэнтр у 6 гадзін 53 хвіліны.

 

З 20 ліпеня (да адмены) назначаецца штодзённае курсіраванне бесперасадачнага вагона Друя-Мінск. Адпраўленне з Міёр у 21 гадзіну 17 хвілін, прыбыццё ў сталіцу — у 6 гадзін 6 хвілін. Вярнуцца назад з Мінска можна будзе, сеўшы на цягнік у 23 гадзіны. Прыбыццё ў Міёры ў 6 гадзін 53 хвіліны.

 

Рэжым работы білетнай касы на чыгуначнай станцыі г. Міёры з 19 ліпеня наступны: папярэдні продаж білетаў праводзіцца за 45 сутак да адпраўлення цягніка, купіць іх можна штодзённа з 6.15 да 7.30 і з 13.00 да 15.00. Пажадана звяртацца раніцай, калі няма вялікай чаргі. Продаж білетаў у дзень адпраўлення цягніка — з 20 гадзін 10 хвілін да 21.10.

 

І. ПІШЧУЛЁНАК, начальнік чыгуначнай станцыі г. Міёры.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.