Сёлета ўсімі любімае свята горада адбудзецца 30 чэрвеня. Урачыстасць абяцае быць цікавай і запамінальнай як для дарослых, так і для дзяцей.
На паўвостраве разгорнуць сваю дзейнасць выставы народных рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, забаўляльныя дзіцячыя пляцоўкі і атракцыёны. Па традыцыі распачнецца святочная праграма ўшанаваннем пераможцаў раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванню. Затым гледачоў парадуюць калектывы мастацкай самадзейнасці нашага раёна, а таксама запрошаныя госці. Гандль забяспечыць адпачывальнікаў прысмакамі на любы густ. Закончыцца гулянне, як заўсёды, феерверкам. Падрабязная праграма святкавання будзе апублікавана пазней.