Авторизация
 

Дзісна павінна развівацца

Дисна должна развиваться Прыбраная, акуратная, утульная Дзісна 28 мая прымала высокіх гасцей. З раніцы ў памяшканні гарсавета вёў прыём наведвальнікаў старшыня Камітэта дзяржкантролю вобласці В. М. Максімаў. Да яго было 11 зваротаў. Асноўная іх танальнасць — горад павінен захаваць сваю гістарычную самабытнасць, прыгажэць і развівацца. Канкрэтныя прапановы ўносілі настаўнікі-пенсіянеры В. Я. Бічаніна, Ф. Л. Шымуковіч, П. У. Баговіч, дырэктар гарадскога Цэнтра рамёстваў А. Ф. Балаш. Напрыклад, на базе невыкарыстоўваемых будынкаў арганізаваць санаторый-прафілакторый, адкрыць новыя вытворчасці, паскорыць рамонт былога Дома цвярозасці як цяперашняга Цэнтра рамёстваў. Жыхары Дзісны вельмі чакаюць прыроднага газу.

 

На многія пытанні тлумачэнні неадкладна давалі старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Р. В. Парфёненка, старшыня Дзісенскага гарсавета А. А. Качан. У прыватнасці, невялікія вытворчасці ў Дзісне адкрываюцца, аднак і для іх недастаткова кваліфікаваных кадраў. Кадравую праблему адчуваюць нават установы гандлю. Паскарэнне рамонтных работ у Доме рамёстваў немагчыма без фінансавай падтрымкі вобласці.

 

Агульная думка — у Дзісне неабходна актыўна развіваць інфраструктуру і сферу паслуг, каб забяспечыць заробкам мясцовае насельніцтва і зрабіць самы маленькі горад рэспублікі прывабным для жыцця і адпачынку гараджан з Полацка і Наваполацка, для развіцця турызму.

 

Пенсіянерка-інвалід Т. Ф. Гладкоўская па тэлефоне падзякавала кіраўніцтву раёна за клопаты, забеспячэнне палівам. Л. І. Стома выказала прэтэнзіі да гандлёвага абслугоўвання: чэкі ў магазінах не ўтрымліваюць раздрукоўкі пакупак, у час паводкі работнікам дома-інтэрната ў Луначарскім цяжка дабірацца на работу.

 

Мнагадзетная сям'я Козелаў паскардзілася на шматлікія бюракратычныя перашкоды, з якімі яна змагаецца на працягу трох гадоў пры арганізацыі будоўлі ўласнага жылля. Непакоіць яе лячэнне дзяцей: у Дзісне педыятра няма, даводзіцца звяртацца да спецыялістаў у райцэнтры ці Полацку.

 

Дисна должна развиваться Інвалід па зроку М. Ф. Шымуковіч лічыць сябе пакрыўджанай пры вызначэнні пенсіі. Пенсіянер В. М. Фурсаў незадаволены якасцю вады ў пасёлку ЛПДС. Выказаў ён і іншыя прэтэнзіі. В. С. Рудкоўская ад імя жыхароў шматкватэрнага дома ўзняла праблему рамонту даха. Днямі будзе праведзены сход жыхароў, дзе запланавана абмеркаваць усе пытанні.

 

Сустрэчу з жыхарамі Дзісны ў 14 гадзін старшыня рэспубліканскага Камітэта дзяржкантролю А. С. Якабсон пачаў з тлумачэнняў, як складваецца валавы ўнутраны прадукт краіны. Яны спатрэбіліся для таго, каб наглядна абгрунтаваць асноўны тэзіс выступлення — каб жыць лепш, неабходна не толькі добра працаваць, але і выконваць усе прагнозныя паказчыкі. Але ж гэтым не можа пахваліцца ні вобласць, ні наш раён. Топчыцца на месцы сельская гаспадарка, адмоўная рэнтабельнасць продажу ў прамысловасці, не выконваецца заданне па тавараабароце… А гэта адмоўна ўплывае на бюджэт, на сродкі, якія патрэбны для развіцця вытворчасці і сацыяльнай сферы.

 

Аб тым, што мясцовыя ўлады робяць для вырашэння гэтых пытанняў, праінфармаваў аўдыторыю старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. Цяпер прымаюцца меры для выпраўлення сітуацыі ў малочнай жывёлагадоўлі. Будаўніцтва халадзільніка дазволіць павялічыць эфектыўнасць работы мясакамбіната. Пашыраны пасевы пад зернебабовымі, каб забяспечыць сыравінай камбікормавы завод. Своечасова закончана сяўба яравых. Цяпер разгортваецца нарыхтоўка кармоў. У раёне ўзводзяцца новыя фермы, ідзе рэканструкцыя старых. Рэальнасцю становіцца будаўніцтва металургічнага завода і прадпрыемства па вытворчасці пажыўных грунтоў і торфабрыкету.

 

Дабудоўваецца цэнтральная раённая бальніца. Развіваецца агратурызм.

У дзяржкантроль па інтэрнэце паступіла скарга на дрэнны стан машын хуткай дапамогі. Размова з аўдыторыяй пацвердзіла, што гэта адпавядае сапраўднасці. І наогул, насельніцтва непакоіць стан медабсталявання. Што да педыятра, то ў Дзісне ён не прадугледжаны штатам, спецыяліст з райцэнтра прыязджае сюды штомесяц.

 

Кіраўнік "Віцябчанкі" Г. Ч. Воюш узняла глабальную для Дзісны праблему падвесці ў горад прыродны газ. Рэспубліканскай праграмай да 2015 года гэта не прадугледжана, аднак сама прапанова атрымала падтрымку, бо ёсць праблемы з забеспячэннем насельніцтва мясцовымі відамі паліва.

Дзісенцы неаднаразова выказвалі скаргі, нібыта сродкі на развіццё горада забірае для сябе райцэнтр. Абгрунтаванасць такога сцвярджэння таксама будзе праверана. Гараджане выказалі прэтэнзіі, што пры рамонце маста не ўлічылі бяспеку пешаходаў. У Дзісне ёсць банкамат, аднак ён на тэрыторыі ЛПДС, неабходна зрабіць яго даступным для гараджан.

 

У час размовы ўзнікалі і некаторыя іншыя пытанні. Пры падвядзенні вынікаў А. С. Якабсон адзначыў, што іх мнагавата для такога маленькага гарадка. А ў час інтэрв'ю тэлебачанню Аляксандр Серафімавіч запэўніў, што дапаможа вырашыць жыццёва важныя для людзей праблемы. Хаця ёсць і такія, што на цяперашнім этапе з'яўляюцца невырашальнымі. Толькі і пра гэта трэба адкрыта гаварыць. Ён нагадаў, што дзісенцам больш актыўна трэба займацца самаразвіццём, для якога Дэкрэтам №6 прадугледжаны вельмі льготныя ўмовы.

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

P. S. Роля журналіста аб'ектыўна расказаць пра падзею. Аднак у гэтай справаздачы апушчаны некаторыя моманты. Чаму? Таму што, напэўна, яны з'явіліся ў палемічным запале. Адна з удзельніц сустрэчы са старшынёй дзяжкантролю рэспублікі гаварыла, што дзісенцы нібы пакрыўджаныя ў паслугах, хаця плацяць нейкія "гарадскія падаткі". Але ж такіх падаткаў не існуе. Ці яшчэ. У Дзісне нібы няма грамадскіх туалетаў. Яны ёсць, больш актуальна весці размову пра іх утрыманне і эксплуатацыю. Або вось яшчэ: тратуары ў Дзісне разабралі, каб зрабіць іх у райцэнтры, а пазней і плітку тратуарную вывезлі. Калі гэта было, хто гэта рабіў і дзе ў Міёрах тратуары з дзісенскіх матэрыялаў?

Жыхары Дзісны вельмі крыўдуюць, што сродкі, якія выдзяляюцца для добраўпарадкавання і развіцця Дзісны, нібы забірае раён. Пры гэтым зусім не ўлічваецца, што ўсё, што зроблена ў Дзісне, прафінансавана раённым бюджэтам ці адпаведнымі абласнымі праграмамі. Іншых сродкаў гораду ніхто ніколі не выдзяляў.

 

Цяпер для гараджан "глабальная праблема" падвядзенне прыроднага газу. І як мага хутчэй. Зусім не ўлічваецца, што гэта надта дарагі праект як для дзяржавы, так і для спажыўцоў. Цяпер у райцэнтры вялікі кааператыў займаецца падвядзеннем прыроднага газу ў Пад'ельцы, кожнаму са 170 членаў давядзецца заплаціць за такую зручнасць прыкладна па 25-30 мільёнаў рублёў. З улікам інфляцыі кошт работ праз пэўны час яшчэ павялічыцца. Ці не акажацца, што ў Дзісне жадаючых карыстацца прыродным газам будзе не так шмат, як зараз здаецца?

На здымку:  1. Выступае старшыня рэспубліканскага Камітэта дзяржкантролю А. С. Якабсон. 2. Прыём вядзе старшыня абласнога Камітэта дзяржкантролю В. М. Максімаў. 


 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта