Авторизация
 

Акцыя "Збор другаснай сыравіны"

Правядзенне раённай акцыі па зборы другаснай сыравіны "Чысты горад пачынаецца з цябе!" стартавала 15 мая і прадоўжыцца да 1 лютага наступнага года. Недарэмна яна праводзіцца ў год беражлівасці. Моладзі не лішнім будзе дадатковае выхаванне ашчадных адносін да культурнай і прыроднай спадчыны, прыцягненне іх увагі да праблем захавання прыродных багаццяў праз экалагічную асвету і ўдзел у канкрэтных працоўных акцыях па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку. Тым больш, што наперадзе канікулы, а для школьнікаў шмат вольнага часу. Па ўмовах правядзення ўдзел у мерапрыемстве могуць прымаць вучні ўсіх школ раёна.

 

Конкурс праводзіцца па зборы наступных відаў другаснай сыравіны:

•      ПЭТ-бутэлек з-пад напіткаў, вады, ліманаду і інш. Пры гэтым ёмістасці павінны быць чыстымі і змятымі, без рэшткаў змесціва.

•      макулатуры.

Узвешванне другаснай сыравіны праводзіцца ў агульнаадукацыйных установах, а вываз яго адбываецца транспартам УП ЖКГ, адпаведна пададзеным заяўкам.

У выніку вызначацца пераможцы і прызёры ў наступных намінацыях:

- "Лепшая ўстанова адукацыі па зборы ПЭТ-бутэлек";

- "Лепшы клас па зборы макулатуры";

- "Асабісты залік па зборы макулатуры".

 

Пераможцы і прызёры ў намінацыі "Лепшая ўстанова адукацыі па зборы ПЭТ-сыравіны" вызначаюцца з колькасці школ раёна, якія збяруць адходаў не менш за 1 т — 1-ае месца, 800 кг — 2-ое, 700 кг — 3-яе. Адпаведна будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі — камп'ютарам, тэлевізарам, DVD-прайгравальнікам.

У намінацыі "Лепшы клас па зборы макулатуры" вызначаецца наступным чынам: 1,5 т — 1 месца, 1,2 т — 2-ое, 1 т — 3-яе. Узнагароды чакаюць наступныя — турыстычная паездка ў Мінск, спартыўны інвентар. У намінацыі "Асабісты залік па зборы макулатуры" будуць вызначацца вучні, якія збяруць найбольшую колькасць гэтай сыравіны: 120 кг — 1 месца, 100 кг — 2-ое, 80 кг — 3-яе. Іх чакаюць планшэт, фотаапарат, мабільны тэлефон.

Вынікі конкурсу па кожнаму з відаў адходаў накіроўваюцца са школ у РК ГА "БРСМ" (вул. Дзяржынскага, 17, каб. 37) да 1.02.2014 года. Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў адбудзецца ў сакавіку 2014 г.  

Тэл. для даведак: 4-98-70.

 

Марына КАШКУР,

першы сакратар

РК ГА "БРСМ".

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 531
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 119
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 253
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта