Авторизация
 

Нашы дзверы заўсёды адчынены

Наши двери всегда открыты Сёння — Дзень музеяў

Раённы гісторыка-этнаграфічны музей адчынены для наведвальнікаў у 1994 годзе. Зараз ён мае шэсць залаў, дзве з якіх — па гісторыі Міёршчыны. Адзін з напрамкаў дзейнасці — арганізацыя і правядзенне выстаў, прычым не толькі ў самім музеі, работнікі ўстановы прапануюць экскурсіі па памятных і гістарычных месцах на тэрыторыі раёна і горада. Праводзім выязныя выставы, ездзім у аддаленыя школы (Сіцькова, Язна). Дзецям падабаецца. Цесна супрацоўнічаем з раённай дзіцячай бібліятэкай, а таксама з "Расінкай". Пастаянна для пераможцаў конкурсу "Лепшы атрад змены" праводзім экскурсіі.

 

Мы падтрымліваем сувязі з іншымі музеямі вобласці, з народнымі майстрамі і краязнаўцамі раёна. Вынікам з'яўляюцца абменныя выставы, арганізуем і камерцыйныя (гэта наш шанц зарабіць!). Праводзім творчыя сустрэчы з мастакамі і паэтамі Міёршчыны, сустракаемся з ветэранамі. Распрацаваны цікавыя і змястоўныя заняткі па музейнай педагогіцы. Супрацоўнікі музея — частыя госці ў школах раёна з пазнавальнымі лекцыямі і тэматычнымі экскурсіямі. А яшчэ мы займаемся даследчай дзейнасцю.

 

Зараз ствараем гісторыка-культурныя пашпарты для гістарычных помнікаў, гэта такія аб`екты, як цэрквы, касцёлы, брацкія магілы. Работа, трэба сказаць, ювелірная. Інфармацыю збіраем літаральна па крупінках. Так, напрыклад, пры зборы звестак аб царкве ў Ніўніках нам вельмі дапамагла настаўніца гісторыі Перабродскай СШ  Наталля Віктараўна Самсановіч. Супрацоўнікі выказваюць ёй шчыраю падзяку. Заведзена ўжо 12 пашпартоў, а ўсяго патрэбна 21. Вялікая просьба да настаўнікаў гісторыі, мясцовых краязнаўцаў з Язна, Цвеціна, Завуцця, тых, хто валодае інфармацыяй пра помнікі, што знаходзяцца ў гэтых вёсках, патэлефанаваць па нумары 4-19-15.

 

Удзельнічалі ў экспедыцыі “Мемарыял”. Даводзілася шмат працаваць з архіўнымі дакументамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, і гэта ў асноўным пахаванкі. Праца вельмі сумная і цяжкая, але патрэбная для будучага пакалення, бо дэвіз экспедыцыі: “Не было безыменных салдат”.

Нядаўна ў нас значна абнавіўся калектыў, працуюць маладыя дзяўчаты, зацікаўленыя сваёй работай. Радуе, што да справы яны адносяцца адказна, з задавальненнем выконваюць даручэнні.

 

Асабліва хочацца расказаць пра галоўнага захавальніка фондаў Вольгу Вітальеўну Пупіну, якая зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцём. Яна вельмі шмат зрабіла для музея. Па сваёй адукацыі яна настаўнік гісторыі, але калі трапіла ў музей, то самастойна авалодала спецыяльнасцю захвальніка фондаў. З ахвотай выклікалася ездзіць на курсы павышэння кваліфікацыі. Яна сапраўдны працаголік! Вольга Вітальеўна, прымі наша шчырае музейнае прывітанне!

 

Замяняе “адпускніцу” Таццяна Мікалаеўна Шамёнак, якая вучыцца завочна ў ПДУ на факультэце гісторыі. У абавязкі дзяўчыны ўваходзіць збор, прыём экспанатаў, іх апісанне. Асабліва каштоўныя ўносіць у Дзяржаўны каталог Рэспублікі Беларусь. Асноўны фонд Міёрскага гісторыка-этнаграфічнага музея складае 4660 адзінак, а таксама ёсць навукова-дапаможны фонд, колькасць якога налічвае 939 экспанатаў.

Кацярына Анатольеўна Рачыцкая — старшы навуковы супрацоўнік. Яна скончыла ВДУ імя П. М. Машэрава, гістарычны факультэт. Дзяўчына працуе ў музеі крышачку больш года, але і за гэты невялікі час заракамендавала сябе як адказны і стараны супрацоўнік, чалавек добрай душы. У яе абавязкі ўваходзяць збор і апрацоўка матэрыялаў для выстаў, правядзенне экскурсій па залах музея і горадзе. Працуе на прывазных выставах.

Навуковы супрацоўнік Ірына Віктараўна Счасная — адказная за распрацоўку і правядзенне музейна-педагагічных заняткаў у дзіцячых садках і школах. Дзеткі малююць, робяць цікавыя паддзелкі, удзельнічаюць у пазнавальных віктарынах. Дзяўчына завочніца ВДУ імя П. М. Машэрава, гістарычны факультэт, спецыяльнасць музейная справа.

 

А Эме Вікеньцьеўне Варонька шчырае дзякуй за чысціню ў залах, за парадак, як музейнаму даглядчыку падчас экскурсій.

На жаль, у нашага музея няма ліцэнзій на захоўванне некаторых экспанатаў. Таму ўзнагароды, у склад якіх уваходзяць драгметалы, захоўваюцца ў Браслаўскім раёным музейным аб’яднанні, а зброя — у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

 

Зараз у музеі праходзяць дзве выставы. “Прадметы быту Міёршчыны канец 19-пачатак 20 ст.”, і “Грошы розных часоў і народаў”. Арганізавалі яе разам з педагогам Вітольдам Антонавічам Ермалёнкам. Гэта чалавек, улюбёны ў сваю справу. Дзіўна, але, калі размаўляеш з ім, здаецца, што ён ведае пра кожны каменьчык, кожную сцежку і дрэўца на Міёршчыне.

У наступным годзе наш музей адзначае 20-годдзе са дня стварэння. Хацелася б правесці добры рамонт, прычым не толькі касметычны, асабліва гэта тычыцца ацяпляльнай сістэмы. Неабходна мяняць абсталяванне, абнаўляць стэнды. У мінулым годзе ў нас былі наведвальнікі з Карэі, Індыі, ЗША, В’етнама, шмат расіян. Я лічу, што ў нашага музея павінен быць дастойны твар.

 

Часта чую ад людзей, што жывуць у Міёрах, а ў музеі не былі. Як жа так, паважаныя? Нашы дзверы заўсёды адчынены для вас!

Наперадзе шмат планаў. Спрабуем дамовіцца наконт ювелірнай выставы, на чэрвень намечана выстава Рыгора Шылы “Кола часу”. Хутка адкрыецца яшчэ адзін праект. Які? Пакуль гэта сакрэт! А якім ён стане, залежыць толькі ад вас, паважаныя міярчане і госці горада!

 

Аксана ЛАГУНЁНАК.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 530
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 109
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 252
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта