У абноўленай бібліятэцы

У абноўленай бібліятэцы Пагартаць часопісы, абмяняць кнігі, зняць копіі з дакументаў, раздрукаваць тэксты… Наведвальнікаў у цэнтральнай раённай бібліятэцы хапае заўсёды. Цяпер прыходзіць у скарбніцу мудрасці і ведаў прыемней удвая. Пасля рамонту абанемент, чытальная зала, аддзел камплектавання набылі новы выгляд.

 

Работы пачаліся ў мінулым годзе. Фінансавымі сродкамі забяспечыў аддзел культуры, абнаўленнем памяшканняў займаўся "Міёрскі рамонтнік". Замянілі столь і падлогу, умацавалі сцены, паставілі шклопакеты, закупілі жалюзі, падвялі каналізацыю. На ўсё затрачана больш за 200 мільёнаў рублёў.

У абноўленай бібліятэцы — Гэтага рамонту мы чакалі доўга, — адзначае дырэктар установы Ала Аляксееўна Скавародка. — Работа зроблена значная, за што вельмі ўдзячны райвыканкаму, аддзелу культуры і "Міёрскаму рамонтніку". Хочацца, каб з цягам часу былі адрамантаваны астатнія памяшканні — метадычны аддзел, пакой для мерапрыемстваў, кнігасховішча. Патрэбны перамены і ў "знешнасці" будынка.

Сучасная бібліятэка  — гэта не толькі газеты, часопісы і кнігі, фонд якіх пастаянна папаўняецца. Карыстаюцца попытам электронныя носьбіты інфармацыі. Можна ўзяць на вечар свежы часопіс, гэта будзе куды танней, чым купіць яго ў кіёску. Папулярныя платныя паслугі-ксеракс, сканіраванне, раздрукоўка тэкстаў. Праходзяць тут цікавыя мерапрыемствы рознай накіраванасці.

— Абнаўленне бібліятэкі радуе як супрацоўнікаў, так і пастаянных чытачоў, — гаворыць Ала Аляксееўна. — А нам вельмі прыемна прымаць сваіх гасцей у светлых і ўтульных памяшканнях.

У абноўленай бібліятэцы  На здымках:

  1. Новыя кніжныя стэлажы і замененая падлога радуюць загадчыцу аддзела абслугоўвання і інфарматызацыі Наталлю Калеснік і бібліятэкара Іну Януковіч.
  2. 2. Бібліёграф Вольга Федуковіч на абноўленым працоўным месцы.
  3. 3. Бібліятэкарам Алене Галавіной і Святлане Матэленак прыемна прымаць чытачоў на адрамантаваным абанеменце.

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

 

 

 

 

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.