Авторизация
 

Кулінарная спадчына цікава ўсім

Паважаныя прадпрыемствы сферы харчавання Міёрскага раёна (кафэ, сельскія сядзібы, гасцявыя дамы)!

Запрашаем вас прыняць актыўны ўдзел у праекце "Паляпшэнне кулінарнага сэрвісу ў Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах, грунтуючыся на канцэпцыі кулінарнай спадчыны" трансгранічнай праграмы супрацоўніцтва Латвіі, Літвы і Беларусі. Гэтая канцэпцыя дзякуючы шведскай ініцыятыве развіваецца ў 25 рэгіёнах Еўропы і робіць упор на мясцовыя традыцыі і спецыфіку кулінарных паслуг, прыгатаванне страў у асноўным з мясцовых прадуктаў. Латгальскі рэгіён (Усходняя Латвія) уступіў у Еўрапейскую сетку кулінарнай спадчыны ў 2004 годзе і ў рамках гэтага праекта зможа перадаць свой ужо набыты вопыт беларускім калегам. Падрабязная інфармацыя аб тым у партале www.culinary-heritage.com.

 

Працягласць праекта — 18 месяцаў. Агульная мэта — садзеянне сацыяльна-эканамічнаму развіццю і падтрымцы прадпрымальніцтва, сферы бізнэсу. А спецыфічная мэта — паляпшэнне сферы кулінарыі ў Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах.

У праекце плануецца ўдзел 30 прадпрыемстваў сферы харчавання Віцебшчыны (рэстараны, кафэ, гасцявыя дамы, сельскія сядзібы, вытворцы харчавання), у тым ліку па 6 з Полацкага, Лепельскага, Глыбоцкага, Верхнядзвінскага і Міёрскага  раёнаў. Яны будуць папулярызаваць беларускую кухню, а таксама павышаць свой патэнцыял у час навучання, паездак з абменам вопытам і іншых мерапрыемстваў.

Для ўдзелу ў праекце BELLA CUISINE могуць заявіць сябе пярвічныя вытворцы ў сельскай гаспадарцы, рыбалоўстве, садоўніцтве і інш.; вытворцы і перапрацоўшчыкі харчовых тавараў; прадпрыемствы харчавання; аграсядзібы, гасцініцы, катэджы, якія аказваюць паслугі харчавання; аптавікі і прадстаўнікі рознічнага гандлю. Прадпрыемству, якое будзе ўдзельнічаць у праекце, неабходна быць зарэгістраваным і працуючым у Міёрскім раёне, не мець даўгоў па падатках, трэба актыўна займацца развіццём, папулярызаваць рэгіён і яго кулінарную спадчыну, а таксама неабходна апрацоўваць, прадаваць, прапаноўваць прадукцыю.

Тэлефон для даведак 4-15-33.

 

Аддзел фізічнай культуры,

спорту і турызму.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 530
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 109
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 252
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта