Фестываль “У гасцях у Пчолкі”

У райцэнтры на плошчы ля РДК 1-3 кастрычніка праходзіць міжнародны культурна-аздараўленчы фестываль “У гасцях у Пчолкі”. Ён мае ў рэспубліцы ўжо чатырохгадовы стаж, аднак упершыню адбываецца на Міёршчыне. Зразумела, што галоўная падзея мерапрыемства—выстава-продаж розных гатункаў мёду, якія можна нават пакаштаваць. А таксама вы зойдзеце тут зёлкі, бальзамы, чаі ад прастуды, грыпу і іншых хвароб. Гэта для дарослых, а для дзяцей—розныя гульні, конкурсы, віктарыны і інш. Пракансультуецеся, як лячыцца прадуктамі пчалярства. Побач—упрыгожванні і біжутэрыя для жанчын. У “Горадзе майстроў” свае вырабы прапануюць вам рамеснікі з усёй Беларусі. Тут жа знойдзеце тавары для сям’і і дому.
Фестывальныя мерапрыемствы пачынаюцца ў 10.00.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.