“Глядзіце праз нашы вокны”

Зусім нядаўна ў райцэнтры з’явілася новае прадпрыемства, якое заснаваў мінскі прадпрымальнік Дзяніс Валер’евіч Чарняўскі. Праўда, пакуль што таварыства з абмежаванай адказнасцю “Альтан-пласт” і прадпрыемствам назваць цяжка. Невялікі вытворчы цэх размясціўся ў пустуючым будынку ў радзе гаражоў, што знаходзяцца за нядзельнай царкоўнай школай па вуліцы Кірава за домам 114, дзе працуюць два слесары-зборшчыкі пад кіраўніцтвам старшага майстра Мікалая Дарашчонка. А наш офіс, дзе прымаюцца заяўкі, месціцца ў дыспетчарскай УП ЖКГ па вул. Дзяржынскага, 20А.

“Глядзіце праз нашы вокны”Мы спецыялізуемся на вытворчасці вокнаў, балконных дзвярэй, офісных перагародак, абсталяванні зімовых садоў і вітражоў, шкленні балконаў і лоджый, устаноўцы супрацьмаскітных сетак з профілю ПВХ “BRUSBOX” (Расія), а фурнітуру выкарыстоўваем германскай фірмы “WINKHAUS”.

Дзякуючы таму, што мы знаходзімся блізка, меншыя транспартныя выдаткі і канкурэнтаздольныя цэны на вырабы. У сярэднім акно вам абыйдзецца ў 350-370 тысяч рублёў. Але ж яна вельмі залежыць ад велічыні, колькасці шкла і складанасці фурнітуры. Заяўкі прымаем ад арганізацый, прадпрыемстваў і насельніцтва. Гэтым займаецца ў офісе Алена Уладзіміраўна Цішаловіч, яе тэлефон 4-97-45. Звяртайцеся і па мабільніку 219-43-54 (МТС).

Пасля прыёму заяўкі нашы спецыялісты зробяць замеры, правядуць ацэнку. Заказчыкі ўжо пераканаліся, што дзякуючы гібкай сістэме скідак, звяртацца да нас выгадна. Праўда, мы займаемся толькі вырабам вокнаў, дзвярэй, перагародак і іншага, а не іх устаноўкай. Але ж гэта не бяда, бо такімі работамі займаецца наш субпадрадчык—УП ЖКГ. Вось нашы спецыялісты вырабілі для Павяцкага СДК вокны, а камунальныя работнікі іх устанаўліваюць.

Рады прадаставіць свае паслугі будаўнічым арганізацыям.
Разумеем, што ўсё пачынаецца з тэхнічнай кансультацыі. Звяртайцеся.

В. ЯКАЎЛЕЎ, дырэктар.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.