Авторизация
 

Перхаць. Развітанне назаўсёды

Прыгожыя і здаровыя валасы — найлепшае ўпрыгожанне жанчыны. З'яўленне перхаці псуе і прычоску, і настрой. Пазбавіцца ад яе можна, але спачатку трэба разабрацца з прычынамі праблемы.

 

Адкуль "сняжынкі" ў валасах

­      няякасныя шампуні, вельмі гарачая вада, частае выкарыстанне фена раздражняюць скуру і сушаць валасы;

­      гарманальныя парушэнні вядуць да расстройства работы сальных залоз;

­      душэўны стан чалавека вельмі моцна ўплывае і на знешні выгляд. Стрэсы, нервовыя расстройствы выклікаюць з'яўленне маленькіх белых лускавінак;

­      няправільнае харчаванне, недахоп вітамінаў, дысбактэрыёз кішэчніка, недастатковая выпрацоўка ферментаў для стрававання ствараюць умовы для ўзнікнення перхаці;

­      парушэнні ў абнаўленні скурнага пакрову галавы адбываюцца пры аслабленні імунітэту. Слабая імунная сістэма не можа абараніць арганізм ад росту патагенных бактэрый.

 

Прымаем меры

1. Спецыяльныя шампуні.

Шампуні супраць перхаці-гэта лекі. А яны, як вядома, прадаюцца толькі ў аптэцы. Такія шампуні могуць утрымліваць сульфід селену, саліцылавую кіслату, кетаканазол, дзёгаць, пірытыён цынку.

 

2. Народныя сродкі.

      Часнок

Нанесці на скуру галавы сумесь кашыцы часнаку і алею. Кампаненты бяруцца 1:1. Праз паўтары гадзіны вымыйце галаву. Прымяняць маску раз на тыдзень.

      Касторавы алей, цыбуля і гарэлка

Змяшаць адну долю касторавага алею з адной доляй соку цыбулі і двума долямі гарэлкі. Лёгкімі мазкамі ўцерці ў скуру на гадзіну.

•      Крапіва

Заліць кіпенем лісце крапівы. Астудзіць і працадзіць раствор. Паласкаць валасы пасля прымянення звычайнага шампуня.

•      Адвар з чырвоных буракоў

Зварыць чырвоныя буракі. Масажнымі рухамі ўцерці ў карані валос і нанесці адвар па ўсёй даўжыні перад сном.

•      Кіслае малако

Гэта цудоўны кандыцыянер. Ім можна масажыраваць скуру галавы.

•      Лімон

Уцерці ў скуру галавы кашыцу з лімона ці лімонны сок.

•      Маянэзна-мядовая маска

Вам спатрэбяцца: маянэз ці смятана — 1 ч. л., мёд — 1 ч. л., рыцына (касторка) — 1 ч. л., часнок — 2 зубкі.

Часнок ачысціць, здраб-ніць як мага лепш і змяшаць з астатнімі складнікамі. Маску ўцерці ў скуру галавы. Надзець шапачку для душа і абматаць махровым ручніком. Праз гадзіну вымыць галаву.

•      Яечная маска з кефірам

Яйка — 1 шт, кефір — 1 ст. л., гарэлка — 1 ст. л.

Яйка  добра ўзбіць і змяшаць з кефірам і гарэлкай. Маску ўцерці ў карані валос, праз паўгадзіны вымыць галаву.

 

З мэтай прафілактыкі

Каб валасы мелі добры выгляд і не турбавала перхаць, трэба пра іх клапаціцца.

­      Мыйце галаву мяккай вадой. Не трэба моцна церці скуру — так яшчэ больш стымулююцца сальныя залозы.

­      Перад сном абавязкова ачышчайце валасы ад лаку, мусу і іншых укладачных сродкаў. Гэта правіла не распаўсюджваецца толькі на натуральныя прэпараты для ўкладкі. Калі вымыць галаву няма часу, то хаця б добра расчашыцеся.

­      Не трэба доўга трымаць вымытыя валасы закутанымі ў ручнік. Гэта дапускаецца толькі калі зрабілі маску ці нанеслі лячэбны сродак. У астатніх выпадках (асабліва пры тлустай скуры) памятайце — менавіта ў цёплых і вільготных умовах грыбок, які выклікае перхаць, адчувае сябе найбольш камфортна.

­           Старайцеся сушыць валасы натуральным спосабам. Калі карыстаецеся спецыяльнымі прыборамі, абараняйце іх сродкамі для тэрмаўкладкі. Каб палепшыць кровазабеспячэнне галавы, хаця б раз на тыдзень рабіце масаж.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 418
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 296
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 616
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 811
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 589
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 636
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 755
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2020
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2020
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта