Авторизация
 

Прынцып работы — адкрытасць і даступнасць

Летась у лютым і жніўні супрацоўнікі МУС праводзілі ў раёне вывучэнне грамадскага меркавання аб рабоце Міёрскага РАУС.

Вынікі сацыялагічных даследаванняў сведчаць, што ўзровень поўнага даверу рабоце міліцыі ў параўнанні з 2011 годам знізіўся і склаў 31,6% ( быў 32,3). Аднак неабходна адзначыць пазітыўную тэндэнцыю практычна па ўсіх пазіцыях.

Ацэньваючы аператыўнасць рэагавання міліцыі на звароты грамадзян па тэл. 102 28,6% рэспандэнтаў адзначылі, што супрацоўнікі прыехалі менш чым за 7 хвілін, 40,5% — праз 20-25, 16,7% — за 40-50, і 7,1% — нарад міліцыі давялося чакаць больш за гадзіну.

 

42,7% апытаных адзначылі ветлівасць, уважлівасць супрацоўнікаў міліцыі, 32,3% — прафесіяналізм, аднак 16,9% засведчылі раўнадушша, пасіўнасць у рабоце.

Паболела грамадзян, якія адчуваюць сябе ў бяспецы ад злачынных замахаў у грамадскіх месцах — 41,7% (люты — 39,8%), па месцы жыхарства — 50,9 (49,2). 80,4% рэспандэнтаў звернуцца  ў міліцыю ў выпадку рэальнай пагрозы іх жыццю, здароўю, маёмасці (74,2%), пры тым 70,6% гатовы дапамагчы ў барацьбе са злачыннасцю (60,9%).

 

Летась супрацоўнікі міліцыі выступілі 437 разоў, у тым ліку 260 у працоўных калектывах, 177 — у школах. Больш за 100 публікацый прайшло ў СМІ.

У мінулым годзе кіраўніцтва РАУС правяло 55 прыёмаў, 31 — начальнік і 24 — намеснікі, прыняты 55 чалавек. Ажыццявілі 4 выязных прыёмы: у Павяцкім, Перабродскім, Туркоўскім і Узмёнскім сельскіх Саветах. Па выніках "прамых ліній" вырашаны 4 звароты.

 

Сумесна з БРСМ, аддзеламі культуры і адукацыі, па справах моладзі праводзіліся масавыя выхаваўча-прафілактычныя мерапрыемствы з моладдзю. Сярод іх вызначалася акцыя "Разам за правапарадак!" 17 лютага і 8 мая. Яе арганізавалі супрацоўнікі УУС аблвыканкама і РАУС, Дзісенскага гарсавета на базе ГЦК г. Дзісна. У рамках мерапрыемства адбыўся матч па міні-футболе паміж камандамі УУС аблвыканкама і нашага раёна. Праведзена выстава зброі і спецсродкаў, агітацыйныя мерапрыемствы па ПДР. Адбыўся канцэрт ансамбля УУС аблвыканкама "Паўночны Захад", выступленне каманды ЮІД СШ №2, паказальныя выступленні супрацоўнікаў ПМСН.

Чарговыя вынікі сацыялагічнага даследавання сёлета ў лютым дазваляюць меркаваць, што менавіта мерапрыемствы, праведзеныя летась, павысілі ўзровень даверу міліцыі з 31,6% да 32,8%.

 

С. ЛОНЬ,

начальнік РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта