Подтвердили знания и навыки

14 сакавіка спецыялісты Міёрскай выратавальнай станцыі паспяхова здалі экзамены па гатоўнасці да аказання дапамогі церпячым бедства на вадзе.

Напачатку яны пацвердзілі веданне службовых абавязкаў і інструкцый па выкананні розных відаў выратавальных работ, далі тлумачэнні аб дзеяннях у экстрэмальных сітуацыях. А пазней прадэманстравалі практычныя навыкі  па аказанні дапамогі. Адзначана іх добрая зладжанасць у дзеяннях, аператыўнасць, высокая прафесійная падрыхтоўка.

 

Прымалі "экзамены" ў мясцовых выратавальнікаў старшыня абласной арганізацыі АСВОД, начальнік вадалазнай выратавальнай службы Аляксандр Аляксандравіч Мясаедаў і вадалазны спецыяліст Яўген Анатольевіч Нарубін.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.