Авторизация
 

З пашанай да матчынай мовы

С уважением к родному языку 21 лютага адзначаўся міжнародны Дзень роднай мовы, які не застаўся непрыкметным і ў нашай школе. Галоўнай падзеяй было тэматычнае свята "Даражыць пявучым гукам кожым".

Вядучыя — Дар'я Ісаковіч, Анастасія Гусак і Канстанцін Лукашэвіч — урачыста распачалі  гэтае мерапрыемства вершам беларускага паэта П. Броўкі "Калі ласка".

Рыфмаваныя радкі гучалі і з вуснаў Таццяны Пазік, Анастасіі Марцулевіч, Яўгена Пучкоўскага, Мары Трыфанавай, Марыі Баслак, Вікторыі Варона. І ў кожным з іх пацвярджэнне важнасці ў нашым жыцці роднай мовы, у аснову якой пакладзена безліч слоў. Розныя па сэнсе і па гучанні, са шматлікімі адценнямі, яны насычаюць наша жыццё, робяць яго сумным ці вясёлым, перадаюць пэўную інфармацыю.

 

Валерый Ермаловіч прачытаў верш М. Танка "Родная мова" з пачуццём вялікай любові да галоўнага багацця, якое даецца кожнаму ў спадчыну ад бацькоў, якое складаецца "з легендаў i казак былых пакаленняў, з калосся цяжкога жытоў і пшанiц, з сузор'яў i сонечных цёплых праменняў, з грымучага ззяння бурлiвых крынiц, з птушынага шчэбету, шуму дубровы, і з гора, i з радасцi, i з усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго…"

 

Вельмі меладычна і шчыра гучалі на "матчынай" мове народныя песні "Хлеб і соль", "Гаворка беларуская", "Ці свет, ці світае". Выконвалі іх Вераніка Бельская, Крысціна Замаляўска, Дар'я Стрыхар, Вольга Чарняўская, Таццяна Пазік. Усім добра вядомую песню "Ручнікі" інсцэніравалі Мікалай Чабатар (выконваў ролю Янкі) і Крысціна Замаляўска (Алёна). Незвычайна, па-новаму гучала песня "Сінь-васількі", якую праспяваў пад гітару Ігар Гіргель.

 

Усіх развесялілі Леанід Панкрат і Алеся Лявонава, якія дэманстравалі ўрывак з камедыі Я. Купалы "Паўлінка". Спявалі, танцавалі "Лявоніху", як сапраўдныя артысты.

Анастасія Марцулевіч і Яўген Пучкоўскі расказалі прытчу пра мову, у аснову якой пакладзена пытанне, наколькі яна каштоўная. А юныя дэкламатары Паліна Баслак і Антон Марцулевіч праз інтанацыйныя адценні голаса ўдала перадалі слухачам змест верша Я. Купалы "Маці і сын".

 

У канцы мерапрыемства адбылася прэзентацыя музычна-слайдавай праграмы пра беларускую мову.

На гэтым свяце мы яшчэ раз адчулі, якія прыгожыя родныя словы, наколькі мілагучная і пяшчотная, вобразная і шчырая наша мова, ад якой душа і сэрца саграюцца.

На здымку: школьнае мерапрыемства вядуць Д. Ісаковіч, К. Лукашэвіч і Н. Гусак.tc "На здымку\: школьнае мерапрыемства вядуць Д. Ісаковіч, К. Лукашэвіч і Н. Гусак."

Анастасія МАРЦУЛЕВІЧ,

вучаніца 7 класа Завуццёўскай СШ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Другие фотографии с данного мероприятия можно посмотреть по следующей ссылке http://imgur.com/a/wxGag
  • gazeta
  • 25-03-2013, 13:01
  • : 13:01
  • Пользователь offline
    • Нравится
    • 0
Спасибо за фото, их так часто не хватает в нашей газете.
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 446
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 631
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 750
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 491
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 443
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 31 031
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 456
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2018
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2018
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта