7 сакавіка ў РДК адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню жанчын. Адкрылі яго вершаванымі цёплымі радкамі дзеці дзіцячага садка-ясляў №1. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў уручыў узнагароды жанчынам года Міёршчыны — В. Г. Атрошка, Ф. П. Грэцкай, І. Б. Івановай, Д. М. Кавалёнак, М. В. Пахірка, а таксама пісьмы-падзякі за творчыя дасягненні спявачкам В. Пундзіс і К. Баравік.
Асноўваўся канцэрт на добра вядомых кінафільмах: песні з іх выконвалі вядомыя на раённай і не толькі сцэне артысты, харэаграфічныя калектывы РДК і школы мастацтваў дапаўнялі некаторыя з іх танцамі, жартоўнага настрою дадаваў тэатр мініяцюр "Свае хлопцы", выступалі і іншыя творчыя калектывы школы мастацтваў і Дома культуры. Выдатна вялі праграму і працавалі з залай І. Л. Гушча і Л. І. Касевіч.