"Подарок"

Незвычайны падарунак зрабіў да 8 Сакавіка мой бацька сваёй жонцы, маёй маці. У гэты дзень сабраліся мужыкі ехаць на млын малоць муку і рабіць крупы. І бацька прыехаў дадому на кані, пагрузіў мяшкі з зернем. Маці печ цепліла, потым пайшла карову даіць. Бацька, як і звычайна, спарадкаваў гаспадарку, пакарміў статак, сядзіць і чакае, калі жонка прыйдзе, падасць на стол і абед у дарогу складзе.

 

Ідзе час, а маці няма. Дровы дагарэлі, бацька іх падкладвае і сварыцца — няйначай як да суседзяў пайшла. Ходзіць па хаце сярдзіты, а ў гэты час літаральна ўрываецца ў дом маці, таксама ўзнерваваная звыш усялякай меры. Аказваецца, бацька паклаў карове сена, пайшоў з хлява і зачыніў звонку дзверы на кручок. А жанчына там даіла карову, яна пачала стукаць у дзверы, ды ніхто не чуе. Потым праз столь, добра што вясной сена на гарышчы было мала, нейкім чынам выбралася, зрушыўшы дошкі.

Вось маці сварыцца на бацьку, што зачыніў яе ў хляве, а той у адказ—я чакаю цябе, а ты... Потым сказаў: "Гэта ж падарунак табе да 8 Сакавіка". І абодва рассмяяліся.

 

Славамір ДАРГЕЛЬ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.