Проводы зимы

Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні свята праводзінаў зімы вызначыў асаблівасці гэтага мерапрыемства. Дык вось, Масленіцу жыхары райцэнтра і госці будуць святкаваць у нядзелю, 3 сакавіка. Гандлёвыя рады размесцяцца на вуліцы Камуністычнай ад возера і да Кастрычніцкай. Свае павільёны райпа і прамысловыя прадпрыемствы размесцяць на плошчы ля РДК. Дзейнічаць яны пачнуць з самай раніцы. Перад мясакамбінатам пастаўлена задача парадаваць пакупнікоў новымі вырабамі, хлебазавод плануе рэалізоўваць гарачыя пампушкі і хлеб, райпа рыхтуе шашлыкі, гарачы чай і розныя прысмакі. 

 

Культработнікі пачнуць масленічную і гульнявую праграмы ў 10 гадзін. Парк адведзены для спартыўных мерапрыемстваў і катання на конях. Райкам ГА БРСМ плануе арганізаваць спаборніцтвы рыбаловаў-аматараў. Яшчэ ў планах розныя конкурсы, бяспройгрышная латарэя, ласункі і прысмакі. У 12 гадзін на сцэне РДК пачнецца заключны этап раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці, удзел у ім прымаюць творчыя калектывы райцэнтра.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.