18 лютага камбікормавы завод наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. П. Папко. Ён сустрэўся з кіраўніцтвам прадпрыемства, агледзеў вытворчыя памяшканні і цэхі, гутарыў са спецыялістамі і рабочымі.
Дэпутат прыйшоў да вываду, што завод працуе стабільна, рыхтуецца да мадэрнізацыі, у калектыве рабочая сітуацыя, заработная плата паступова павялічваецца і ў студзені перабольшыла ў сярэднім па прадпрыемстве 3 млн. рублёў. Персанал забяспечваецца патрэбнымі сродкамі абароны. У той жа час на фінансавае становішча прадпрыемства негатыўна ўплывае вялікая дэбіторская запазычанасць з-за несвоечасовай аплаты за адгружаную прадукцыю. Ёсць і некаторыя іншыя праблемы, у вырашэнні якіх дэпутат паабяцаў сваю падтрымку і дапамогу.
Генрых АНІСЬКОВІЧ,
памочнік дэпутата.