Цифры, имена, факты

­      За 2012 год у раёне састаўлены 244 запісы аб нараджэнні. У нас нарадзілася 132 хлопчыкі і 112 дзяўчынак. Зарэгістравана пяць пар блізнятак — Мацвей і Міхаіл, Ягор і Аляксей, Дзмітрый і Савелій, Яна і Ульяна, Аляксей і Марыя. Усе яны з поўных сем'яў.

­      Самыя папулярныя імёны хлопчыкаў — Данііл, Арцём, Аляксей, Мацвей, Ягор, Мікіта, Максім, Ілля, Іван, Дзмітрый, Андрэй. Рэдкія— Дамінік, Ладзіслаў, Марат, Марк, Цімур. Часцей сталі называць хлопчыкаў старадаўнімі імёнамі —Савелій, Захар, Ігнат, Гардзей.

­      Многіх дзяўчынак назвалі Дар'я, Анастасія, Паліна, Ульяна, Валерыя. З'явіліся рэдкія Эмілія, Людвіка, Ясенія, Віталіна, Арыяна. У лік рэдкіх імён трапілі Таццяна, Вольга, Ірына. Некаторыя бацькі назвалі сваіх дачушак незаслужана забытымі імёнамі Лідзія, Ніна, Сафія, Любоў.

­      Сярэдні ўзрост мужчын, што сталі бацькамі — 28 год, жанчын, якія пазналі мацярынскае шчасце, — 25 год.

­      506 запісаў зроблена аб смерці. Гэта на 87 менш, чым у 2011-м годзе. Памерла 248 мужчын і 258 жанчын, сярод якіх 90  працаздольнага ўзросту. Два выпадкі смерці дзіцяці да 14 год.

­      Сярэдняя працягласць жыцця склала 71,8. Пры гэтым у мужчын — 66,3, у жанчын — 77,1.

­      Сярод найбольш распаўсюджаных прычын смер-ці — атэрасклератычная хвароба сэрца, старасць, інсульт (не ўдакладнены як кровазліццё ці інфаркт мозга), атручванне этылавым алкаголем.

­      Аб заключэнні шлюбу складзена 185 запісаў, у тым ліку ў Міёрах — 132, у Дзісне — 15. Зарэгістравана 7 шлюбаў з грамадзянамі Расіі, Латвіі, Украіны. Сярэдні ўзрост жаніхоў — 27 год, нявест — 25. Найбольшая колькасць вяселляў прыпала на красавік, летнія месяцы і верасень. Рэдка жаніліся ў сакавіку і маі.

­      На аснове рашэнняў судоў 82 шлюбы скасаваны.

­      Ёсць два запісы аб змене прошвішча і імя, тры — аб усынаўленні.

І. ГУШЧА,

начальнік аддзела загса.


 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.