Авторизация
 

Дзень снегу ў райцэнтры

День снега в райцентре 20 студзеня святкавалі Сусветны дзень снегу, ініцыятарам правядзення якога выступае Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту. Закрануў ён і наш райцэнтр,  ажыўлена да спартшколы збіраліся дзеці з настаўнікамі, у групе падтрымкі іх сябры і бацькі, дырэктары школ райцэнтра №1 і №2.

Спяшаліся дзеці і падлеткі на лыжныя гонкі, міні-футбол на полі і “Снежную спартландыю”.

 

Каманды хлопчыкаў са школ райцэнтра гулялі на расчышчанай ад снегу пляцоўцы ў міні-футбол. Ва ўпартай барацьбе перамаглі футбалісты СШ №3, другая пазіцыя дасталася СШ №1, а трэцяя — СШ №2. Судзіў спаборнітцва М. М. Трашчанка.

 

Лыжныя гонкі праводзілі ў розных узроставых падгрупах. Пераможцаў і прызёраў вызначалі па хуткасці пераадолення дыстанцыі, узнагароджвалі граматамі і медалямі, якія ўручыў суддзя С. І. Урублеўскі.

 

У хакейнай каробцы, дзе заліты каток, горача было ад хвалявання, бо праходзіла “Снежная спартландыя”. На самым пачатку спецыяліст аддзела адукацыі Л. В. Малецкая пажадала запалу і перамогі мацнейшым. Кожная група падтрымкі хвалявалася за сваю каманду, а балельшчыкі з СШ №3 спецыяльна падрыхтаваліся — намалявалі каляровыя плакаты. Для пяцікласнікаў школ райцэнтра пачалося спаборніцтва эстафетай з санкамі, дзе ў ролі пасажыраў выступалі дзяўчынкі, а хлопчыкі навыперадкі стараліся іх давезці да прыпынку. Дзеці імкліва пераадольвалі дыстанцыю на адной лыжыне з адным кійком, вось толькі нялёгка было і скакаць у мяшку па слізкай паверхні. Асаблівага спрыту патрабаваў перакат мяча ў абручы, “кур’ерскі цягнік” падзяляў каманду на дзве часткі — спачатку ён складаўся толькі з хлопчыкаў, а пасля толькі з дзяўчынак, забаўна прайшлі і іншыя конкурсы. Ішлі поруч каманды СШ №2 і №3, але лёс вырашыла перацягванне каната. Суддзі на чале з В. Я. Шарковіч падсумавалі вынікі. Найбольшую колькасць ачкоў — 25 — набралі юныя спартсмены СШ №2.

День снега в райцентре Дарэчы, яны выйшлі пераможцамі на спартландыі і ў мінулым годзе. Толькі на два ачкі адстала ад лідараў каманда СШ №3, а трэцяе месца засталося за СШ №1.

Каманды ўзнагароджаны граматамі, пераможцы — і кубкам.

Дарослыя таксама далучаліся да святкавання Сусветнага дня снегу. У спартзале ФСК “Атлант” 19 і 20 студзеня ішла гарачая барацьба па міні-футболе для сярод каманд сельгаспрадпрыемстваў раёна.

 

У першы день вызначыліся мацнейшыя, на наступны — прайшоў паўфінал і фінал. У выніку перамаглі футбалісты ААТ “Любінова”, на другім месцы ААТ “Пад’ельцы” і трэцюю пазіцыю заняла каманда ААТ “Узмёнскі край”. Дыпломы і кубкі ўручыў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама А. І. Жук. Лепшым іграком турніру прызнаны Максім Антанёнак з ААТ “Любінова”, ён узнагароджаны памятным сувенірам

На здымку: удзельнікі свята і пераможцы “Снежнай спартландыі” з СШ №2, каманда ААТ «Любінова». 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта