Авторизация
 

Дабрачынная ёлка

Благотворительная ёлка Працоўныя калектывы, прадпрымальнікі і насельніцтва раёна актыўна адгукнуліся на рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Нашы дзеці”. На падарункі для дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў прытулка і маленькіх пацыентаў бальніц у раёне сабрана 39 мільёнаў 329 тысяч рублёў.

 

У спісе, які склалі работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, 85 назваў калектываў і прозвішчаў шэфаў і ахвяравальнікаў. Самы вялікі ўклад зрабілі работнікі камунальнай службы — 4 мільёны рублёў. Больш 3-х мільёнаў сабралі работнікі аддзела адукацыі. Па 1-2 мільёны пералічылі калектывы Міёрскага ПМС, прыватных прадпрыемстваў “Ітэра-трэйд” і “Абстэрна”, дарожнікі, ТАА “Капіталдрэўпрадукт”, Белаграпрамбанк, прыватнае гандлёвае прадпрыемства “Булгак”, работнікі дзяржустаноў, ПМК-55, раённы вузел электрасувязі, прадпрымальнікі рынку і непасрэдна Ю. Н. Муха.

 

Адгукнуліся на патрэбы дзяцей прыватныя прадпрыемствы “Мацук”, “Аўтасэрвіс-Міёры”, “Арлова і К”, “Нікафуд”, “Расэнергакантакт”, “Дыялаг-Маркет”, ТАА “Міёры-Ветразь”, “Барай-Камень”, “Барут”.

Шчырая падзяка калектывам Белдзяржстраху, РАУС, цэнтральнай раённай бальніцы, КБА, адзелаў адукацыі, статыстыкі, фінансавага, фізічнай культуры, спорту і турызму, па надзвычайных сітуацыях, экалагічнай і падатковай інспекцый, РЭС, аўтазапраўкі, райгазу, упраўленняў сельскай гаспадаркі і па працы і занятасці, камбікормавага завода, хлебазавода, аграсэрвісу, ТЦСАН, рэдакцыі раённай газеты, племстанцыі, райваенкамата, Беларусбанка, Новапагосцкай СШ і СШ №2, аўтапарка №15, райкама прафсаюза работнікаў АПК.

 

Дзіцячыя падарункі сталі больш важкімі дзякуючы індывідуальным прадпрымальнікам. У спісе Н. П. Грэцкі, І. І. Швяцова, І. В. Шыдлоўскі, А. Ч. Дабравольскі, А. В. Сухачова, Ю. А. Шульга, І. А. Зелянкова, Г. Ф. Шокель, Р. М. Комахава, С. В. Бялевіч, Е. М. Анецька, Л. А. Грэцкая, М. Ф. Кукуць, Е. Е. Казачонак, Н. Р. Голуб, Ю. Г. Шаўчонак, Д. Н. Маскаленка, С. В. Скавародка, Т. С. Кісель, А. П. Вішнякова, І. Ч. Гінько, А. А. Рынкевіч, В. Г. Высоцкая, А. А. Высоцкі, Г. Н. Булгак, Г. І. Шук, В. І. Булгак. А яшчэ ў нашым спісе А. Э. Масла, Е. І. Турчановіч, Н. Е. Грыгор’еў. Асаблівая падзяка пенсіянерцы Веры Іванаўне Фядотавай, якая па ўласнай ініцыятыве ўжо другі год адкладвае сродкі са сваёй пенсіі — сёлета гэта 100 тысяч рублёў.

 

27 снежня ў раённым Доме культуры для дзяцей-інвалідаў і сірот адбылася ёлка, на якую было запрошана 100 дзяцей. Культработнікі падрыхтавалі для іх гульневую праграму, а затым кожнаму быў уручаны навагодні падарунак. Дзяцей парадавалі не толькі ласункі, але і цацкі. Спецыяльна для дзяцей-інвалідаў 28 снежня ёлачнае прадстаўленне падрыхтавалі работнікі тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва. А 29 снежня Дзед Мароз і Снягурка наведалі дзіцячае аддзяленне ў бальніцы.

Для дзяцей, якія не змаглі прыехаць у райцэнтр, падарункі накіраваны праз сельвыканкамы.

Яшчэ раз шчырая падзяка за дабрачыннасць, шчыры клопат пра нашых дзяцей.

 

А. ШАМЁНАК,

дырэктар ТЦСАН.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 363
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 311
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта