Авторизация
 

“Віват, палац! Віват, любімы!”

"Виват, дворец! Виват, любимый!" Напоўнены звонкімі непаўторнымі галасамі салістаў, сагрэты шчырымі ўсмешкамі і нястомнымі апладысментамі гледачоў, засыпаны цёплымі словамі віншаванняў і падрункамі ад сяброў і калег — такім атрымаўся святочны канцэрт, прысвечаны юбілею раённага Дома культуры, што прайшоў 8 снежня.

 

“Віват, палац! Віват, любімы!” — такімі словамі віталі ўстанову і ўсіх, хто ў ёй сабраўся, вядучыя Ірына Гушча і Васіль Мядзюха. А прысутных было шмат. У радах гледачоў — былыя дырэктары РДК і начальнікі аддзела культуры, работнікі, якія пачыналі тут свой творчы шлях, кіраўнікі арганізацый райцэнтра, аматары і прыхільнікі таленту мясцовых артыстаў.

 

"Виват, дворец! Виват, любимый!" Віншавалі РДК з 50-годдзем старшыня раённага Савета дэпутатаў Р. В. Парфёненка, начальнік аддзела культуры А. С. Тронькін. Атрымала ўстанова падарункі ад “Беларусбанка”, “Белдзяржстраху”, ААТ “Чэрасы”, раённых бібліятэкі і бальніцы.

 

Юбілей РДК — выдатная нагода адзначыць тых, для каго ўстанова стала другім родным домам. Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны дырэктар раённага метадычнага цэнтра В. С. Мядзюха. Узнагароду ад абласнога ўпраўлення культуры атрымала мастацкі кіраўнік С. Б. Яроменак. Ганаровая грамата райвыканкама ўручана дырэктару РДК А. М. Фурсу.

 

На сцэне начальнік аддзела культуры райвыканкама А. С. Тронькін і дырэктар Цэнтра беларускай культуры з Даўгаўпілса Б. Ф. Іваноў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

 

"Виват, дворец! Виват, любимый!" А музычныя віншаванні гучалі ад артыстаў, чыё творчае жыццё праходзіла ці працягваецца на сцэне ўстановы. Леанід Мятла, Лада Сушко, Дзіна Юдзіцкая, Ігар Мятла, Тамара Якімёнак, Святлана Ішчук, Валянціна Пундзіс, Кацярына Чарвінская, Алеся Варанько, гурт  “СтАрм”, вакальна-інструментальны ансамбль у складзе Сяргея Аляксеева, Васіля Мядзюхі, Аляксандра Красько, Сяргея Філіпава, Аляксандра Пахіркі і Аляксандра Вішнякова, эстрадная студыя “Зараніца”, студыя ўсходняга танца “Фазія” — цэлае сузор’е талентаў сабраў Дом культуры на юбілейны дзень нараджэння.

 

Больш за тры гадзіны ішоў канцэрт, але гэты час праляцеў незаўважна. Сапраўднае свята падарылі артысты РДК сваім гледачам, а ў адказ—гучныя апладысменты, воклічы “Біс!”, “Брава!” і шчырае “Дзякуй!”

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 апреля 2021
Вадим, Гавриил, Марфа

Именины 21 апреля 2021
Иван, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта