Поздравляли ветеранов

Поздравляли ветеранов Добрай традыцыяй у Міёрскім РАУС стала ўшанаванне нашых ветэранаў. Напярэдадні дня савецкай міліцыі, які раней адзначаўся 10 лістапада, у актавай зале аддзела сабраліся цяперашнія і былыя ахоўнікі закону і парадку.

 

Прысутных вітаў начальнік РАУС палкоўнік міліцыі С. М. Лонь. Віншаванні са святам і пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця адрасаваў ён ветэранам. Упэўнены Сяргей Міхайлавіч у тым, што цяперашнія супрацоўнікі міліцыі таксама будуць аддана служыць беларускаму народу і абараняць правы і свабоды людзей, грамадства і дзяржавы.

 

Віншавальную эстафету пераняў старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС Раман Браніслававіч Фурс. Як запавет прагучалі словы пра тое, што заставацца верным інтарэсам службы — справа гонару.

 

Узялі слова і ветэраны — падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, былы начальнік следства Людміла Васільеўна Грыцкевіч (яна прачытала ўласны верш) і маёр міліцыі ў адстаўцы, былы начальнік АБКСУ Эдуард Іванавіч Кудраўцаў.

 

Поздравляли ветеранов Са святочным загадам аб заахвочванні і прысваенні чарговых спецыяльных званняў супрацоўнікам Міёрскага РАУС прысутных пазнаёміў намеснік начальніка Аляксандр Пятровіч Чапулёнак. Пагоны капітана міліцыі старшаму інспектару прафілактыкі Сяргею Іванавічу Стому ўручыў Р. Б. Фурс. Міліцыянер-дзяжурны ІЧЗ Сяргей Ігаравіч Касімоўскі атрымаў пагоны старшыны міліцыі з рук самага старэйшага ветэрана Алега Станіслававіча Касевіча.

 

Самыя актыўныя ветэраны міліцэйскай службы — Р. Б. Фурс, М. С. Мілто, Л. В. Грыцкевіч, Э. І. Кудраўцаў — атрымалі ад начальніка РАУС падзякі за ўдзел у патрыятычным выхаванні маладых супрацоўнікаў і перадачу свайго багатага вопыту паслядоўнікам.

 

Заключны момант мерапрыемства — агульнае фота на памяць, якое займе сваё месца ў гістарычным фармуляры Міёрскага РАУС.

На здымку: А. С. Касевіч віншуе маладога паслядоўніка з новым званнем.

 

А. ЧАПУЛЁНАК,

намеснік начальніка РАУС.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.