Авторизация
 

Атрымалі павесткі

На аснове Указа Прэзідэнта ад 2 жніўня 2012 года “Аб звальненні  ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-кастрычніку 2012 года” на тэрыторыі раёна ва ўказаныя тэрміны праводзяцца мерапрыемствы па прызыве грамадзян на службу. Прынята адпаведнае рашэнне раённага выканаўчага камітэта. У жніўні-кастрычніку ўрачы Міёрскай ЦРБ і Полацкай гарадской бальніцы правялі медыцынскі агляд юнакоў прызыўнога ўзросту. Калі мясцовыя медыкі не маглі дакладна вызначыць ступень годнасці прызыўнікоў да службы, а такіх выпадкаў было больш за 100, юнакоў накіроўвалі на дадатковае абследаванне ў абласныя  медустановы.

 

У верасні-кастрычніку з будучым папаўненнем пазнаёміліся прадстаўнікі воінскіх часцей і правялі іх адбор. Улічваўся не толькі стан здароўя маладых асоб, іх жаданне служыць у пэўных войсках, але і маральныя якасці, характарыстыкі з месцаў вучобы, працы, жыхарства, органаў унутраных спраў.

 

Для праходжання службы ў мабільных войсках адабраны 8 прызыўнікоў, у часцях спецыяльнага прызначэння — 7, у органах пагранічнай службы — 9, у часцях МУС — 6. Усяго ў ходзе асенняга прызыву будзе накіравана ў войскі і фарміраванні для праходжання тэрміновай службы 35 чалавек, на службу ў рэзерве — 5, з іх 2 — з сярэдняй адукацыяй і 3 — з вышэйшай (звярталася ўвага на маладых спецыялістаў сельгасвытворчасці).

 

25 кастрычніка на пасяджэнні раённай прызыўной камісіі прынята канкрэтнае рашэнне (аб прызыве, адтэрміноўцы, залічэнні ў запас ці вызваленні ад службы) па кожным прызыўніку.

 

6 лістапада праведзены Дзень прызыўніка, пасля ўрачыстай часткі будучым салдатам уручылі павесткі на адпраўку, якая пачалася з 14 лістапада і завершыцца 30 (на службу ў рэзерве — 22-23 лістапада). Прыняцце прысягі плануецца на 15 снежня.

 

Па ўсіх пытаннях па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве можна атрымаць неабходную інфармацыю непасрэдна ў ваеннага камісара па тэлефоне 4-13-32 ці ў групе прызыву на ваенную службу — 4-10-59.

 

С. ЖАБЁНАК,

ваенны камісар Міёрскага РВК.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 378
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 332
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 240
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 698
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта