Авторизация
 

Звінела “Звонкая раніца”

Адборачны тур конкурсу юных вакалістаў “Звонкая раніца-3” прайшоў 6 лістапада ў РДК. На кастынг прыехалі дзеці з Шаркаўшчынскага, Расонскага і Полацкага раёнаў са сваёй групай падтрымкі — бацькамі і педагогамі. Удзельнічалі ў  спаборніцтве Святлана Рапніцына з Узмён, Кацярына Леснічова, Джэсіка Двойніна, Алеся Лушчык і Вікторыя Шавякова з Дзісны, Марыя Вішнёвая, Паліна Казачонак, Надзея Драба і Алена Касевіч з райцэнтра. Кожны выканаўца выступіў з сольным нумарам.

 

Конкурс “Звонкая раніца”, заснаваны ў 2010-м годзе рэдакцыяй “Настаўніцкай газеты” і Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам “Зубраня”, мае на мэце адкрываць юныя таленты ў рэгіёнах краіны. Адборачны тур трэцяга сезона з 1 па 7 лістапада прайшоў у 12 райцэнтрах Беларусі.

 

Другі тур конкурсу будзе праходзіць у цэнтры “Зубраня” з 15 студзеня па 3 лютага 2013 года ў тры этапы. Туды трапіць толькі 50 чалавек з усіх жадаючых. Прыемна, што такую магчымасць атрымалі спявачкі з Міёршчыны — Святлана Рапніцына, Алеся Лушчык і Алена Касевіч. Трымаем кулачкі за нашых дзяўчат!

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2022
Иван

Именины 26 сентября 2022
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта