Осенние дела "Веснянки"
gazeta 14-11-2012, 15:42 0 НавіныНядаўна адбыўся агульны сход членаў садоўніцкага таварыства “Вяснянка”. На ім падведзены сёлетнія вынікі работы. А сказаць ёсць пра што, бо калі раней у нас былі 282 гаспадары дачных участкаў, то цяпер — 334. Наведзены парадак з уплатай членскіх узносаў, з карыстаннем электраэнергіяй. 11 неплацельшчыкам былі накіраваны папярэджанні, два домікі адключаны ад электраэнергіі. У выніку агульная каса папоўнілася на мільён рублёў, выпраўлены недахопы ў падключэнні электратоку.
Працягвалася добраўпарадкаванне дачных участкаў, сядзіб і грэйдзіраванне праездаў. У цэлым члены таварыства прыкладаюць намаганні, каб палепшыць умовы адпачынку, каб насаджэнні і ўгоддзі радавалі ўраджаем. Усім жадаючым аказвалася дапамога ў апрацоўцы зямлі. Калі неабходны трактар узараць ці пракультывіраваць участкі, трэба звяртацца да казначэя па дамашнім тэлефоне 4-11-55.
Ва ўсіх гэтых работах я абапіраўся на дапамогу памочнікаў-актывістаў, гэта Э. С. Скукоўскі, Г. А. Дзеканіцкі, казначэй Т. І. Радзюк і іншыя.
На асноўных дачных масівах устаноўлены стэнды з інфармацыяй аб дзейнасці таварыства, яго граніцах, велічыні пабудоў, размяшчэнні пасадак. Хацеў бы звярнуць увагу на культуру ўзаемаданосін. На жаль, у суседзяў яшчэ ўзнікаюць спрэчныя пытанні з-за межаў участкаў. Іншы раз яны набываюць зусім непатрэбны напал літаральна з-за нейкіх сантыметраў, з-за нежадання пагадзіцца з выпрацаваным з дапамогай пасрэднікаў рашэннем, якое адразу нібы і задавальняе ўсе бакі.
На агульным сходзе прынята некалькі рашэнняў, якія трэба ведаць і выконваць усім. Так, каб не ўкладваць вялікія сродкі ў рэкламу і арэнду памяшканняў, намечана праводзіць агульныя сходы адзін раз за год. Просьба актыўна ўдзельнічаць у іх, бо гэта асноўны напрамак аказваць уплыў на ўсе нашы справы, паляпшаць дзейнасць таварыства. Членскія ўзносы сёлета складалі 5000 рублёў у месяц, са студзеня 2013-га яны павялічаны да 7000.
Напачатку дачныя ўчасткі выкарыстоўваліся для папаўнення зімовых запасаў садавіны і агародніны, а цяпер яны ўсё часцей становяцца месцам адпачынку. Тым больш гэта патрабуе ўвагі да добраўпарадкавання, што прадугледжвае афарбоўку і рамонт пабудоў, высяканне хмызнякоў, рэгулярнае выкошванне пустазелля.
Сярод членаў таварыства ёсць і такія, хто зусім не карыстаецца сваімі ўчасткамі, якія зарастаюць пустазеллем. Вось гэтае дзікатраўе трэба абавязкова своечасова выкошваць. У іншым выпадку пасля двух папярэджанняў на працягу 6 месяцаў на агульным сходзе будзе пастаўлена пытанне аб выключэнні з членаў таварыстваў. А гэта значыць, што яшчэ на працягу года трэба будзе правесці адчужэнне ўчастка і пабудоў на ім.
Каб лепш арыентавацца ў размяшчэнні дачных участкаў, да вясны будзе ўстаноўлена нумарацыя ўсіх праездаў.
Жадаю ўсім членам таварыства здароўя і актыўнасці ў новым годзе, а таксама добрага адпачынку і высокіх ураджаяў.
А. КУКУЦЬ,
старшыня садоўніцкага
таварыства “Вяснянка”.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.