Штодзень скіроўваюцца ў рэйсы вялікагрузныя машыны аўтапарка №15. У час жніва яны перавозілі зерне, цяпер вадзіцелі В. М. Лакотка, А. А. Шабека, М. Ф. Кукуць, І. М. Бірукоў і В. В. Бунта дастаўляюць на будаўнічыя аб`екты гравій, а да ферм — жалезабетонныя канструкцыі.